Гандляваць кветкамі ў Гродне будуць у Ленінскім і Кастрычніцкім раёне – адрасы ўжо зацвердзілі, паведамляе ТРК «Гродна».
Калі попыт будзе высокім, колькасць кропак продажу могуць павялічыць.
Ленінскі раён
- вул. Дзяржынскага, 113Б;
- вул. Брыкеля, 10;
- вул. Віктара Саяпіна, 12А;
- вул. Урублеўскага, 44;
- вул. Болдзіна, 16 (крама «Квасовский Двор»);
- вул. Белыя Росы, 61 («Санта»);
- вул. Ліможа (остановка «Улица Лиможа»);
- вул. Ліможа, 32Б («Алми»);
- вул. Стэфана Баторыя, 10 (Гандлёвы дом «Батория»);
- вул. Савецкая, 18;
- бульвар Ленінскага Камсамола, 44б («Санта»).
Кастрычніцкі раён
- вул. Агінскага, 22 («Алми»);
- вул. Кабяка, 13 («Алми»);
- вул. Соламавай (прыпынак «СШ №37» і «крама «Фламинго»);
- вул. Шчорса, 11А («Kazarma Moll»);
- вул. Вялікая Альшанка, 13 («Санта»);
- праспект Касманаўтаў (прыпынак «Аўтавакзал»);
- вул. Крамко (канчатковы прыпынак «Вішнявец»);
- праспект Янкі Купалы, 49 («ГМК-Ритейл»);
- вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 110А («Алми»);
- праспект Янкі Купалы (прыпынак «Гасцініца «Турыст»);
- вул. Кляцкова, 21Б (ГЦ «Фламинго»).
З кастрычніка 2024 у Беларусі ўступілі змены – гандляваць кветкамі дазволена толькі тым, хто атрымаў спецыяльную ліцэнзію ў выканкаме. Даведка пацвярджае, што кветкі вырасціў прадавец або яго сваякі на ўласным зямельным участку ў Беларусі.
Таксама прадаўцоў абавязалі выплачваць падатак на прафесійную дзейнасць, а гандляваць кветкамі дазволілі толькі ў тых месцах, якія ўзгадніў выканкам.
Чытайце таксама: Беларусаў абурыў кошт цюльпанаў – вінавацяць санкцыі і ўведзеныя абмежаванні на гандаль


