Яўген Станкевіч з Гродна загінуў на вайне ва Украіне 5 траўня 2024 года. Пра гэта ў сацсетках распавяла яго жонка.
«Вечная памяць майму мужу Жэні Станкевічу з Гродна, груз 200, СВА, РФ,
Сама Алекса — таксама ваеннаслужачая Міністэрства абароны, служыць 13 гадоў. Мяркуючы па пастах, у яе засталося трое дзяцей, адна дачка — агульная з Яўгенам. Яго пахавалі ў Аульсе.


«Кіберпартызаны» ў красавіку 2025 года паведамілі, што па просьбах сваіх падпісчыкаў выбарачна праверылі апублікаваны нядаўна ўкраінскім праектам «Хачу жыць» спіс з 742 наймітаў з беларускімі пашпартамі, якія ваююць ва Украіне на баку Расеі, піша «Наша Ніва».
Паводле іх звестак, Яўген Тадэвушавіч Станкевіч, дата нараджэння 15 жніўня 1991 года, памёр 5 траўня 2024 года, прычына смерці — «размазванне галавы».
Чытайце таксама: На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны



