Вызваленыя 11 верасня палітвязні з Гродна Павел Мажэйка і Галіна Дзербыш прыбылі ў Вільню.
Павел Мажэйка распавёў, што перш за ўсё хоча «ўбачыць сваіх». А яшчэ – даведацца, як Юлія Юргілевіч, якую судзілі разам з ім.
-6 раніцы, стаю, галюся. Абавязковыя мерапрыемствы. Палову пагаліліў, кажуць: “Дзве хвіліны на зборы, збірай рэчы”. Нічога не тлумачылі. У 8 гадзін выехалі з супрацоўнікамі ў балаклавах. І толькі-толькі калі ўбачылі мяжу, фактычна зразумелі, што адбываецца, – расказаў Павел.


У Галіны Дзербыш адабралі пашпарт. Яна называла супрацоўнікаў сістэмы “гестапаўцамі”. Экс-палітвязень дагэтуль не верыць, што на волі.
Лукашэнка 11 верасня памілаваў 52 палітвязняў. Сярод іх – Мікалай Статкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Лосік, Павел Мажэйка, Галіна Дзербыш і іншыя. Вызваленню папярэднічала сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам.


