У Гродне 5 жніўня прайшла сустрэча Транспартнай інспекцыі і мясцовых міжнародных перакладчыкаў. Абмеркавалі праблемы падсадак на мяжы і захаванне рэжыму працы і адпачынку. Інспекцыя разгледзіць прапановы перавозчыкаў, паведамляе «Вечерний Гродно».
Падсадкі заключаюцца ў тым, што пасажыры пад’язджаюць да мяжы — на аўтобусе ці таксі, ідуць у пачатак чаргі і за дадатковую плату садзяцца ў бліжэйшы да шлагбаўма аўтобус. Не выключаюць, што аплата ідзе міма касы. Так пасажыр можа зэканоміць некалькі гадзін чакання.
Прадстаўнікі Транспартнай інспекцыі называюць такі падыход парушэннем. Справа ў тым, што пасадка пасажыраў па правілах дазваляецца толькі на вакзалах і станцыях. Перавозчыкаў такі падыход таксама не задавальняе. Пасажыры не спяшаюцца купляць прамыя квіткі, а спрабуюць знайсці спадарожны транспарт ужо ля пункта пропуску. Гэта страта прыбытку. Карыстаюцца гэтым і іншыя перавозчыкі.
«У чаргу прыганяюць пусты аўтобус, які пад выглядам турыстычнага курсуе толькі ад Брэста, напрыклад, да Тэрэспаля. І ён проста „збірае“ пасажыраў ужо ля самага шлагбаўма. І можа не рухацца, пакуль не збярэ поўны салон, а астатнія вымушаныя чакаць», — распавядаюць схему перавозчыкі. Сітуацыя можа прывесці да зняцця рэгулярных рэйсаў і росквіту паўлегальных перавозак з «шэрай» выручкай.
На думку перавозчыкаў, праблема вырашыцца, калі пачнуць спраўджваць колькасць пасажыраў у салоне па дакументах з колькасцю людзей, што селі ў транспарт на аўтавакзале. У выпадку перавышэння — разварочваць аўтобус.
Рэжым працы і адпачынку
Звярнулі ўвагу перавозчыкаў і на захаванне рэжыму працы і адпачынку вадзіцеляў. У чарзе на мяжы з Польшчы, напрыклад, аўтобус можа правесці больш за 10 гадзін, таму вытрымліваць нарматывы бывае складана. За парушэнні прадугледжаны санкцыі аж да пазбаўлення ліцэнзіі. Трэба знайсці замену экіпажа, калі трэба будзе доўгі чаканне ў чарзе.
Чытайце таксама: Як выжыць на мяжы: гід з парадамі, лайфхакамі і актуальнымі правіламі