Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У комплексе «Мір» плануюць экскурсію па закуліссях замка. У доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку будуць частаваць стравамі з паэмы «Пан Тадэвуш». Hrodna.life сабраў праграмы музеяў Гродна і вобласці, якія ўдзельнічаюць у акцыі.
17 траўня
Лідскі гісторыка-мастацкі музей
У праграме:
- майстар-класы;
- інтэрактыўныя пляцоўкі;
- вячэрняя аглядная экскурсія па горадзе.
Пачатак: 19:00
Білеты: для школьнікаў - 6 руб., для дарослых — 12 руб.
Адрас: Ліда, вул. Замкавая, 1

Замкавы комплекс «Мір»
У праграме:
Экскурсія па «закуліссі» замкавага комплексу. Наведвальнікам пакажуць экспазіцыйныя залы, нумары гатэля і канферэнц-залы, а таксама більярдавую і сауну.
Пачатак: 12:00
Білет: 50 руб.
Адрас: Мір, вул. Чырвонаармейская, 2

Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку
У праграме:
- тэатралізаваная экскурсія;
- майстар-клас па гатаванні традыцыйных беларускіх напіткаў;
- дэгустацыя страў з паэмы «Пан Тадэвуш»;
- віктарыны і гульні.
Пачатак: 18:00
Уваход — свабодны.
Адрас: Навагрудак, вул. Леніна, 1

Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага
У праграме:
- канцэрт;
- тэатралізаваная экскурсія «Стаброўскі расказвае»;
- пачастунак па-беларуску;
- выстава васковых фігур (уваход платны: для дарослых — 7 руб., дзецям — 5 руб.).
Пачатак: 18:00
Уваход — свабодны.
Адрас: Слонім, пл. Леніна, 1

Музей-сядзіба Агінскага
У праграме:
- тэатралізаванае прадстаўленне;
- песні ваенных гадоў;
- віктарыны па музейнай экспазіцыі;
- прэзентацыя выставы «Погляд у мінулае: мода, стыль і прыгажосць»;
- прэм’ера спектакля «Сем трафеяў радавога Шапкіна: звычайная гісторыя».
Пачатак: 17:00
Білет: 20 руб.
Адрас: Залессе, вул. Агінскага

Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі
У праграме:
- урачыстае адкрыццё «Па-за часам: музыка і стыль»;
- інтэрактыўныя пляцоўкі (вул. Замкавая, 16);
- спектакль «яЖпрынцэса», (Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага 1/1).
Пачатак: 18:30
Білет: 45 руб., неабходны папярэдні запіс.
Чытайце таксама: У Музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне адкрылі новыя залы

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей (Стары замак, Новы замак)
Праграма гэтага года называецца «Музей. Ноч. Каханне».
У праграме Новага замка:
- спектакль «Два тузіны пунсовых руж»;
- квіз «Пра каханне»;
- пляцоўка з настольнымі гульнямі;
- майстар-клас па стварэнні радавога герба;
- касцюміраваная экскурсія «Гісторыя кахання Аўгуста ІІІ і Марыі Юзэфы»;
- выступленне кавер-групы Hit Hunter;
- тэматычная выстава «У абдымках кахання».
У праграме Старога замка:
- квіз «Справы сямейныя: сярэднявечны шлюб»;
- касцюміраваная экскурсія «Гісторыя жыцця Стэфана Баторыя і Ганны Ягелонкі»;
- фотазона «Рэгістрацыя пачуццяў»;
- тэматычная выстаўка «Каханне ў кадры».
Пачатак: 18:00
Білеты: для школьнікаў - 20 руб., для дарослых — 35 руб.
Адрас: Гродна, вул. Замкавая, 20

18 траўня
Лідскі гісторыка-мастацкі музей
У праграме:
- інтэрактыўныя пляцоўкі;
- майстар-класы;
- касцюміраваная экскурсія;
- выступленне камернага аркестра.
Пачатак: 19:00
Білеты: для школьнікаў - 2,5 руб., для дарослых — 6,5 руб.
Адрас: Ліда, вул. Перамогі, 37А
