Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. У рамках праекта супрацоўніцы салона запісваюць з жанчынамі інтэрв'ю і праводзяць б’юці-працэдуры. Зараз салон у пошуках новай гераіні для праекта.
Праект «Незвычайная маці» запусціўся зімой 2025 года. За гэты час у ім паўдзельнічалі тры гродзенкі.
На працягу некалькіх дзён жанчыны прыходзілі ў салон, дзе ім рабілі розныя б’юці-працэдуры: масаж, чыстку твару, манікюр, прычоску і макіяж. Асноўная мэта праекта — падтрымаць жанчын і даць ім магчымасць расслабіцца, паведамляюць у Instagram супрацоўнікі салона.
Цяпер салон аб’явіў аб пошуку новай гераіні для праекта. «Шукаем новую цудоўную жанчыну, гатовую падзяліцца сваёй гісторыяй і натхніць іншых», — адзначаюць у Mateo.
Чытайце таксама: «Васількі» і «Пчала». Праваслаўны святар марыць пабудаваць сацыяльны цэнтр і пякарню ў Гродне