На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем баршчэўніка Сасноўскага.

Гэтым займаецца Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама. На заключэнне выдаткуюць 2800 рублёў. Яго выдадуць за травень 2025 года.

Баршчэўнік небяспечны для людзей і можа выклікаць апёкі. Таксама ён шкодны тым, што выцясняе мясцовыя віды раслін. РУП «Гроднаэнерга» апрацоўвае свае землі гербіцыдамі, каб змагацца з ім.