Разрастанне баршчэўніка Сасноўскага і сумніка ў Гродзенскай вобласці збіраюцца рэгуляваць. РУП «Гроднаэнерга» для гэтага будуць апрацоўваць свае землі гербіцыдамі.

Работы правядуць на прасеках ВЛ 35−330 кВ на тэрыторыях Ваўкавыскага, Слонімскага, Зэльвенскага, Дзятлаўскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў.

З траўня па жнівень на гэта выдаткуюць 114 000 рублёў з уласных сродкаў.

Раней эксперты абяцалі скончыць з баршчэўнікам да 2020 года. Ён выцясняе мясцовыя віды і небяспечны для людзей — можа выклікаць апёкі. Сумнік не так шкодны для людзей, але яго карані выпрацоўваюць інгібітары — рэчывы, якія душаць рост іншых раслін.