Навіны

Адкрыўся і закрыўся. Што адбываецца з цюбінгавым схілам у Каробчыцах і калі адкрыецца лыжны?

Цюбінгавую трасу на гарналыжным комплексе ў Каробчыцах адкрылі для катання 15 лютага. Але ўжо праз тры дні комплекс абвясціў, што яна спыніць працу з 21 лютага.

«Цюбінгавая траса, на жаль, з чацвярга спыняе сваю працу», — напісалі ў Instagram парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп». У сераду, 19 лютага — апошні дзень, калі можна пакатацца на цюбінгах. Траса адкрыта з 15:00 да 22:00. Прычыны закрыцця трасы не патлумачылі. Гэта канчатковае рашэнне, напісалі ў каментарах да паста ад імя парку.

Пры гэтым з 21 лютага адкрыюць для катання аматарскую трасу для горных лыж і сноўборда. Будзе працаваць і пад’ёмнік. У чацвер, 20 лютага, комплекс абвясціў выхадны, каб яе падрыхтаваць.

На другі дзень працы здарылася надзвычайнае здарэнне

Ужо на наступны дзень пасля адкрыцця цюбінгавай трасы ў Каробчыцах там адбыўся няшчасны выпадак. Калі 10-гадовая дзяўчынка спускалася з гары, у яе ўрэзаліся два іншыя цюбінгі.
Дзяўчынка каталася з мамай. Пасля сутыкнення дзіця атрымала множныя пераломы нагі. Ёй аказалі медыцынскую дапамогу — цяпер яе здароўю нічога не пагражае. Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў праверку.

У той жа дзень, але ўжо на іншай, неабсталяванай горцы ў адным са спальных раёнаў, 11-гадовы хлопчык урэзаўся ў іншы цюбінг. Дзіця атрымала чэрапна-мазгавую траўму.

Падобны інцыдэнт здарыўся і летась у мікрараёне Альшанка — тады дзіця атрымала некалькі пераломаў.


Падзяліцца

Апошнія запісы

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025