Навіны

Шукаюць выкладчыкаў і педагогаў. Што з вакансіямі ў сферы адукацыі ў Гродне?

Пры наяўнасці вышэйшай адукацыі, вопыту работы і веданні кітайскай мовы выкладчыку ў ГрДУ імя Янкі Купалы заплацяць 300 рублёў. У дзіцячых садках часам не спрабуюць закрываць вакансіі і размяркоўваюць нагрузку паміж супрацоўнікамі. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, што адбываецца ва ўстановах адукацыі Гродна.

38 настаўнікаў - ад 700 да 1500 рублёў

У школах Гродна ёсць 38 працоўных месцаў для настаўнікаў. Зарплата — ад 700 да 1500 рублёў. 435,6−500 рублёў заплацяць на 0,6 стаўкі ў школе № 35 імя Н.А.Волкава.

Часцей за іншых шукаюць настаўнікаў інфарматыкі і матэматыкі. Прыцягнуць імкнуцца стымулюючымі выплатамі і прэміямі. Дзесьці патрабуюць вышэйшую адукацыю, дзесьці згодныя на сярэднюю спецыяльную. Некаторых спецыялістаў чакаюць з лета 2024 года.

62 выкладчыка — да 1500 рублёў

Ва ўніверсітэтах і каледжах Гродна ёсць 62 вакансіі для выкладчыкаў.

У ГрДУ імя Янкі Купалы на кафедру перакладу і міжкультурнай камунікацыі патрабуецца выкладчык з:

  • вышэйшай адукацыяй,
  • ступенню магістра, навуковая кваліфікацыя «Даследчык»,
  • стажам працы ў пасадах педагагічных, навуковых работнікаў не менш за год,
  • веданнем кітайскай мовы.

Плаціць на 0,25 стаўкі яму гатовыя 198−273 руб.

213−312 рублёў за 0,25 стаўкі прапануюць выкладчыку ў ГрДУ з пяцігадовым вопытам работы кіраўніка. Супрацоўніка прымуць па конкурсе.

Ёсць і вакансіі з заробкам вышэй, але ён не перавышае 1500 рублёў.

97 педагогаў - да 1500 рублёў

Яшчэ вялікі недахоп у Гродне педагогаў. Патрэбныя сацыяльныя педагогі, педагогі-псіхолагі, педагогі дадатковай адукацыі. «Рэкорд» па зарплаце — 1500 рублёў. Але, як правіла, яна не перавышае 1000.

68 выхавальнікаў - 600−900 рублёў

Як правіла, патрабуюцца выхавальнікі дашкольнай адукацыі. Заробак — 600−900 рублёў. У дзіцячы сад № 90 не сталі шукаць супрацоўніка і размеркавалі нагрузку паміж наяўнымі спецыялістамі. У дзіцячым садку № 92 у такой жа сітуацыі даплацілі супрацоўніку.

475−550 рублёў заплацяць на 0,5 стаўкі выхавальніку інтэрната. Пры шасцідзённым рабочым тыдні ў дзве змены трэба мець вышэйшую адукацыю і досвед працы ў тры гады.

Чытайце таксама: «Як выкладаць, пракуратуру не цікавіць». 7 фактаў, як улады і патрыятызм змянілі беларускія школы


Медыі ў выгнанні маюць абмежаваныя магчымасці зарабляць на рэкламе і прыцягваць партнёраў для сваіх праектаў. Калі ласка, падтрымайце нас, калі гэта для вас бяспечна.

Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025