Навіны

Узмацненне пакарання, папярэджанні перад выбарамі, 1800 «адміністратывак». Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Палітвязня Мікіту Емяльянава судзяць у Гродне. Беларусаў вымушаюць падпісваць папярэджанні перад выбарамі. Кожны дзень у вобласці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў судзілі па 7 чалавек. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 13 па 19 студзеня.

Папаўненне спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў

  • TikTok-акаўнт «bessmertnii7291» (па рашэнні суда Лідскага раёна),
  • TikTok-акаўнт «belarus.pro» і яго лагатып (па рашэнні суда Лідскага раёнаа),
  • Instagram-акаўнт «alex123filipov1993» і яго лога (рашэнне суда Воранаўскага раёна ад 14 студзеня),
  • Акаўнт у «Facebook» «КААРДЫНУЮЧАЯ УПРАВА НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»,
  • Акаўнт у «Одноклассники» «НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЕНЫ РУХ «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»,
  • Інтэрнэт-рэсурс «БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ САКРАТАРЫЯТ «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» (суд Ленінскага раёна Гродна ад 15 студзеня).

Палітвязня Мікіту Емяльянава судзяць у Гродне

Працэс паводле арт. 411 ч.2 КК «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі» пачаўся 15 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Яго вядзе Кірыл Яфімавіч, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

Мікіта Емяльянаў - актывіст анархісцкага руху, асуджаны судом Савецкага раёна Мінска да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У 2023 годзе яго перавялі на турэмны рэжым.

Мікіта Емяльянаў. Фота: «Вясна»

Як выглядае дакумент, які вымушаюць падпісваць беларусаў перад выбарамі

У ім пералічаныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння Крымінальнага кодэксу. Асаблівая ўвага нададзеная ч. 1 арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Паведамляецца, што людзі могуць абскардзіць гэтае папярэджанне ў вышэйстаячага кіраўніка пракуратуры. Вядома, што такія паперы прымушаюць падпісваць беларусаў па ўсёй краіне

Як выглядае дакумент, які вымушаюць падпісваць беларусаў перад выбарамі. Фота: «Вясна»

Кожны дзень у вобласці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў судзілі па 7 чалавек

З 9 жніўня 2020 года ў Гродзенскай вобласці ўзбудзілі больш за 3200 крымінальных спраў «экстрэмісцкай накіраванасці». Выяўлена больш за 800 чалавек. У суд перадалі крымінальныя справы ў дачыненні да больш за 590 чалавек.

Што тычыцца адміністратывак, па арт. 19.11 КаАП у вобласці ў 2024 годзе зарэгістравалі 1837 правапарушэнняў. Прыцягнулі да адказнасці 1804 чалавекі. Калі падзяліць лічбу на працоўныя дні, атрымліваецца, што ў дзень судзілі ў сярэднім 7 чалавек.

Азотаўцам пагражаюць звальненнем за пранесеныя на завод тэлефоны

Пры праверках на дзяжурствах на святы і выхадныя ў супрацоўнікаў «Гродна Азот» знайшлі недазволеныя тэлефоны і зафіксавалі несанкцыянаванае выкарыстанне смартфонаў. За гэта пагражаюць спыненнем працоўных адносін.

Выйшаў на волю сын гродзенскага святара

Вызваленага гродзенца Андрэя Аўсіевіча 17 студзеня паказаў блогер і экс-палітвязень Вадзім Ермашук у сторыс Instagram. Ён распавёў, што ў хлопца неўзабаве стартуе збор на BYSOL. Верагодна, хлопец вызваліўся ў чэрвені 2024 года — тады пасля трохгадовага перапынку ў яго Instagram з’явіліся пасты. У лістападзе ён выклаў фота з подпісам «уцёкі з мордара». Верагодна, хлопец эміграваў. Ён падзякаваў тым, хто пісаў яму лісты.

Андрэй Аўсіевіч. Фота: instagram.com/fmstorm_aai/

«яидунавыборы». На «Гродна Азот» да галасавання пачалі флэшмоб

З пачатку студзеня ў канале «ОАО „Гродно Азот“ official» пачалі публікаваць пасты і відэа з выказваннямі супрацоўнікаў прадпрыемства. Яны разважалі, чаму варта пайсці на выбары. На 15 студзеня апублікавалі каля 25 ролікаў.

7 фактаў, як улады і патрыятызм змянілі беларускія школы

Цяпер замест пісьменнікаў і музыкаў у беларускія школы ўсё часцей запрашаюць актывістаў з «моцнай грамадзянскай пазіцыяй», дзеці спаборнічаюць у лепшым выкананні гімна, а Генпракуратура друкуе свае падручнікі. Рэдакцыя Hrodna.life разабралася, як змянілася сфера адукацыі пасля 2020 года.


Медыі ў выгнанні маюць абмежаваныя магчымасці зарабляць на рэкламе і прыцягваць партнёраў для сваіх праектаў. Калі ласка, падтрымайце нас, калі гэта для вас бяспечна.

Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Чаму ўсё ж Горадня, а не Гародня? Патлумачыў гісторык

Першая вядомая назва нашага горада - "Городенъ". Менавіта так яго называлі яшчэ ў XII стагоддзі,…

30 студзеня 2025

Квіткі ў Вільню патаннелі? Усё не так проста

Буйны агрэгатар перавозчыкаў "Атлас" абвясціў пра зніжэнне коштаў на квіткі: да канца лютага можна дабрацца…

30 студзеня 2025

На беларуска-літоўскай мяжы знайшлі тунэль кантрабандыстаў даўжынёй 25 метраў

Літоўскія памежнікі выявілі падземны ход даўжынёй 25 метраў у раёне вёскі Пашальчай, каля мяжы з…

30 студзеня 2025

Нёман хутка стане як горная рака? Эколаг патлумачыў, што адбываецца

Праз змены клімату год ад года плытчэе Нёман. Сітуацыю магла б выправіць зіма з вялікай…

30 студзеня 2025

Стала вядома, хто купіў палац у Панямуні - пераможца аўкцыёну збірае грошы, каб аплаціць лот

Пераможцам аўкцыёну па продажы будынка былой каралеўскай сядзібы Панямунь стала царква «Слова Божае» хрысціян веры…

29 студзеня 2025

У Гродне шукаюць інвестараў, якія забудуюць Вялікую Траецкую

Участкі на Вялікай Траецкай, якія ў мінулым адносіліся да гістарычнага раёна Школьны двор, плануюць выставіць…

29 студзеня 2025