Партал s13.ru з’явіўся ў спісе экстрэмісцкіх фармаванняў 9 снежня. Зацікаўленымі асобамі праходзяць Сяргей Чабоцька і Раман Алешка, які здымаў для партала. Так вырашыў КДБ яшчэ 5 лістапада 2024 года.
Часткай фарміравання прызналі:
- Інтэрнэт-партал «s13.ru» www.s13.ru;
- YouTube-канал «s13» www.youtube.com/@s13ru_official;
- Telegram-канал «s13.ru – Новости Гродно» t.me/s13.ru;
- «Одноклассники» «s13.ru – новости Гродно и региона» ok.ru/s13ru;
- «ВКонтакте» «s13.ru – новости Гродно и региона» vk.com/s13ru;
- «Facebook» «S13.RU» facebook.com/blogGRODNO;
- «Instagram» «s13.ru» instagram.com/s13.ru
Цяпер за супрацоўніцтва з ім пагражае артыкул 361-4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Супрацоўніцтвам, як правіла, трактуюць каментар і перадачу дадзеных.
Уладальніку – відаць, Сяргею Чабоцьку – пагражае арт.361-1 КК «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» — у залежнасці ад часткі да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Сайт s13.ru – партал з амаль 20-гадовай гісторыяй. У рубрыцы “Папулярнае” тэксты збіралі па 20-100 тыс. праглядаў. Цяпер сайт недаступны. У Instagram было 82 тыс. падпісчыкаў, цяпер акаўнт выдалены, у Telegram – 14 тыс.
У кастрычніку суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкімі інтэрнэт-сайт “s13.ru”, Telegram-канал «s13.ru — Новости Гродно», «Одноклассники» «s13.ru — новости Гродно и региона» і чатыры лагатыпы — з «Одноклассников», на сайце, у Telegram-канале і проста літарнае спалучэнне.
«Гродненские сливы» сцвярджаюць, што s13.ru у 2020 годзе нібыта актыўна публікаваў матэрыялы апазіцыі, а ўладам і праўладным актывістам адмаўляў у публікацыі. На думку аўтараў, партал ператварыўся ў “навінавы агрэгатар прыхільнікаў пераменаў”.
Уладальнік партала Сяргей Чабоцька адбывае трэція 15 сутак адміністрацыйнага арышту за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і несанкцыянаваны мітынг (арт.19.11, арт. 24.23 КаАП).
Чытайце таксама:


