Навіны

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

«Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада» выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на рускай мове. Пакуль ідзе падрыхтоўка да распрацоўкі арыгінал-макета.

Для падрыхтоўкі карты трэба сфатаграфаваць галоўныя архітэктурныя помнікі горада і падрыхтаваць тэкст «20 месцаў, якія варта наведаць у Гродне». У тым ліку патрэбныя панарамныя фота і фота з дрона. Што гэта за аб’екты, у тэхзаданні не ўдакладнілі.

Па-другое, трэба распрацаваць непасрэдна арыгінал-макет карты. На адным баку карты будуць знакавыя архітэктурныя аб’екты. На адваротным — панарама з вышыні цэнтральнай частцы горада, фота і апісанне славутасцяў.

Чытайце таксама: У Гродне выпусцілі маляваную карту славутасцяў «для чайнікаў»

Карта ў развароце будзе памерам 420×290 мм. Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый вывучае рынак для працэдуры закупкі з адной крыніцы. На макет выдаткуюць 6000 рублёў. Макет будзе гатовы да 23 лістапада.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025