Папяровая карта з асноўнымі славутасцямі Гродна выйшла ў гродзенскай друкарні «ЛітАРы». У складзеным выглядзе карта — памерам са смартфон і лёгка змяшчаецца ў кішэню.
На першай старонцы разам з самой картай месціцца спіс з 31 аб’екта. На адгорце — 14 фотаздымкаў гродзенскіх славутасцяў. Больш не сталі размяшчаць, каб не рабіць іх занадта малымі. Сама карта ахоплівае гістарычны цэнтр горада.
Чаму вырашылі рабіць папяровую карту ў час электронных, Hrodna.life расказаў дызайнер карты, Ігар Варкулевіч.
«На рэсэпшэнах ва ўсіх еўрапейскіх гатэлях да сённешняга дня ляжаць мапы горада і гэта вельмі зручна, ўзяў і пайшоў (самі так пастаянна робім, каб прыблізна сарыентавацца), гэта зразумела не адмяняе святога гугла».
Да таго ж, турыстам сталога ўзросту не трэба нічога лішняга, і папяровая карта пасуе ім лепш, мяркуе Ігар. Ён адзначыў, што і ў гэтай карты таксама можа быть электронная версія.
Ідэя карты належыць друкарні. Яе планавалі зрабіць да турыстычнага сезону, але не паспелі. Таму наклад пакуль не распаўсюджваецца, магчыма будзе ў наступным сезоне, расказалі ў друкарні.
Чытайце таксама: