У самым цэнтры Гродна выставілі на продаж аднапакаёвую кватэру-малютку на Замкавай, 14. Усе яе вокны выходзяць на двор Свята-Раства-Багародзічнага жаночага манастыра. Дом — 1900 года пабудовы.
Агульная плошча кватэры — 27,6 кв. м, з іх жылая — усяго 14,5 кв. м. Астатняе займае кухня ў 6,7 м, калідор і маленечкі сумешчаны санвузел. У санвузле ёсць невялікае акно, таксама з відам на манастыр. Маленькую плошчу кампенсуюць характэрныя для старажытных дамоў столі ў 3,23 м. Жыллё прадаецца разам з мэбляй і бытавой тэхнікай, зроблены акуратны касметычны рамонт.
У кухні ўсталявана калонка, якая дапаможа не пакутаваць пры адключэнні гарачай вады ў горадзе. У кватэры стаяць шклопакеты, лічыльнікі вады і газу. Балкона няма.
Кватэра размяшчаецца на апошнім паверсе трохпавярховага дома на Замкавай, якую ўжо шэсць гадоў абяцаюць зрабіць пешаходнай. За два крокі ад дома ёсць кафэ, бары, у суседнім будынку — Музей гісторыі рэлігіі, а за тры хвіліны хады — гродзенскія замкі і набярэжная Нёмана.
Сам дом пабудаваны ў 1900 годзе ў стэле мадэрн, прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Не так даўно быў зроблены капрамонт.
Кошт кватэры — $ 49,9 тыс.
Чытайце таксама: