Інтэрнэт-сайт «s13.ru» і Telegram-канал «s13.ru — Новости Гродно» з’явіліся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэта значыць, што за падпіску на іх наступіла адказнасць па арт. 19.11 КаАП. Іншыя сацсеткі - напрыклад, Instagram — пакуль бяспечныя.
Вядома, што рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкімі прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 25 кастрычніка.
Таксама ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явіліся старонка ў «Одноклассниках» «s13.ru — новости Гродно и региона» і чатыры лагатыпа — з «Одноклассников», на сайце, у Telegram-канале і проста літарнае спалучэнне. Такое рашэнне суд Ленінскага раёна Гродна прыняў 28 кастрычніка.
Па інфармацыі «Нашай Нівы», рэдактара блога s13.ru Сяргея Чабоцьку затрымалі 23 кастрычніка. З таго ж дня сайт перастаў абнаўляцца, а 25 кастрычніка галоўнаму рэдактару прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Падставай для гэтага нібыта сталі здымкі ў архіўных артыкулах, на якіх быў нанесены лагатып іншага СМІ, прызнанага «экстрэмісцкім фарміраваннем».
Таксама гродзенскія суды прызналі экстрэмісцкімі каналы «Тётя Ира разрешила» і TikTok-акаўнт «nas97a». Чуткі пра прызнанне экстрэмісцкім autogrodno.by пакуль не пацвердзіліся.
Чытайце таксама: