Матэрыялы інтэрнэт-рэсурсу s13 прызналі экстрэмісцкімі па заяве пракурора горада Гродна. Пра гэта паведамілі ў праўладных медыя. Цяпер за рэпост, лайк у некаторых сацсетках і візуал рэсурсу паводле арт.19.11 КаАП пагражае штраф або арышт.
На працягу дня пра гэта паведамілі ў гарадскіх чатах і прапаноўвалі людзям адпісацца ад канала.
Гродзенскі сайт s13.ru і яго сацсеткі перасталі абнаўляцца з серады 23 кастрычніка, заўважыў Telegram-канал «Право имеют». Вядома, што нядаўна ўладальніка сайта Сяргея Чабоцьку затрымлівалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП).
Пакуль сайта і сацсетак s13.ru у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў няма. Але вам варта адпісацца ад рэсурсу і не пакідаць там каментароў.
Сайт s13.ru працуе амаль 20 гадоў. У рубрыцы «Папулярнае» тэксты збіраюць па 20−100 тыс.праглядаў. У Instagram у іх было 82 тыс. падпісчыкаў, у Telegram — 14 тыс. За дзень у іх — дзясяткі тысяч адпісак.
Чытайце таксама: