ТАА «МЭЙКАПЛАБ», якім валодае гродзенская блогерка Кацярына Казакевіч, падало пазоў супраць управы Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці «аб праверцы законнасці ненарматыўных актаў». Раней супраць блогеркі распачалі крымінальную справу за нявыплату падаткаў.
Весці працэс у эканамічнай судзе Гродзенскай вобласці будзе Эдуард Кароль. Пасяджэнні пачынаюцца 9 кастрычніка. Яны з’явіліся ў раскладзе судовых пасяджэнняў.
Раней стала вядома, што Камітэт дзяржкантролю пасля праверкі знайшоў утойванне выручкі ў салоне прыгажосці, ухіленне ад выплаты падаткаў і выплату зарплаты «ў канвертах». На кіраўніка завялі крымінальную справу. Гэтым салонам апынуўся MakeUpLab, а меркаваным кіраўніком — вядомая ў Гродне візажыстка і блогерка Кацярына Казакевіч.
Сума схаванай ад падаткаў выручкі склала больш за 400 тыс. рублёў ($ 123 тыс.). З шэрых заробкаў работнікаў не заплацілі адлічэнні больш чым на 50 тыс. рублёў.
Таксама СМІ пісалі пра Казакевіч праз неакуратную паркоўку яе Range Rover. Вясной 2024 года на яе завялі адміністрацыйную справу за падпіску на старонку Hrodna.life «ВКонтакте». У сацсетках яна распавядала пра сваю падтрымку жонак сілавікоў у 2020 годзе.
Чытайце таксама: Салон прыгажосці вядомай гродзенскай бізнес-вумен недаплаціў падаткі з $ 123 тыс. — завялі крымінальную справу