Hrodna.life налічыў больш за 80 000 рублёў выдаткаў на Дзень горада ў Гродне. Даражэй за ўсё каштуе выступ кавер бэнда і інсталяцыя. Танней за ўсё — крэйды і вядучы. Лічба не ўлічвае ганарар хэдлайнера Стаса Міхайлава. За выступ у расійскім Омску яму заплацілі 24 млн расійскіх рублёў (855 624 беларускіх). На карпаратывах яго запыты сціплейшыя — 8,5 млн (303 033 беларускіх рублёў).
З гарадскога бюджэту заплацяць:
Асноўныя святкаванні дня горада Гродна развярнуцца 7 верасня на гарадскіх плошчах — Савецкай і Леніна. Сярод галоўных падзей: выступленне Стаса Міхайлава, паказ мод і традыцыйны фестываль сыру з народнай дэгустацыяй.
Кавербэнду заплацяць 8500 рублёў. 1835 рублёў за выступ атрымае флайбардыст. 1609,20 рубля — дыджэй, 600 — артыст вакальнага жанру. 1000 заплацяць музычнаму тэатру. 2 000 атрымаюць мастакі, якія зробяць пано-графіці. 1200 рублёў каштуюць паслугі тэатраў моды.
Шоў баяністаў каштуе 2500 рублёў. Неонавае шоу — 4750 рублёў, музычны тэатр — 2000 рублёў.
На фонаграму выдаткуюць 500 рублёў. На друкаваную прадукцыю для сцэны — 2365 рублёў. 2071,94 рубля — на тэкстыльную. Арэнда гукавога абсталявання абыйдзецца ў 8000 рублёў.
На дадатковыя сцэнічныя спецэфекты выдаткуюць 6100 рублёў. Столькі ж — на распрацоўку візуальнай айдэнтыкі для мерапрыемстваў. 1930 і 2125 — на друкаваную прадукцыю. На запрашальныя паштоўкі — 500 рублёў. 600 рублёў - на відэаспінэр. У 1500 рублёў абыйдзецца фотазона з паветранымі шарамі. 2000 каштуе сувенірная прадукцыя.
На аб’ёмна-прасторавую вулічную інсталяцыю «#ГОРОДСЧАСТЛИВЫХДЕТЕЙ» аддадуць 11 350 рублёў. Яна будзе стаяць у ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Прамень».
540 рублёў выдаткуюць на набор вырабаў для арт-праекта «Раскрась свой город мечты». 1154 рублёў - на фарбу-спрэей. 400 — на маркеры і крэйду.
На мерапрыемствы ля Тэатра лялек аддадуць 12 094.80 рубля. З іх:
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…