Фестываль тэатраў «Батлейка» пройдзе ў Гродне на Дзень горада 7 верасня. Пляцоўка будзе на вуліцы Савецкай каля ЦУМа. Удзел прымуць 10−12 батлеечных тэатраў.

Батлейка — беларускі народны тэатр лялек. Стаў папулярным з пачатку XVI стагоддзя. Прадстаўленні паказвалі на рэлігійную (біблейскую) і бытавую тэматыку.

У рэпертуары на Дзень горада будуць як традыцыйныя для батлеек рэлігійныя сюжэты — Каляды і Вялікдзень, так і спектаклі паводле твораў беларускіх аўтараў і народных казак, расказала загадчыца Цэнтра народнай творчасці «Наследие» Марына Чыкун. Паказы будуць ісці амаль цэлы дзень — з 12.00 да 19.00.

Чытайце таксама: Модны паказ, цюнінгаваныя аўто і Стас Міхайлаў. Што рыхтуюць у Гродне на Дзень горада 2024 (праграма)

Прадстаўленні батлеек у горадзе паказвалі сёлета на Фестывалі нацыянальных культур. Пляцоўка размяшчалася ў парку Жылібера і называлася «Казкі свету».

Сёлета ў Гродне афіцыйна адзначаюць 896-годдзе горада — лічачы з першага ўпаміну пра яго ў Іпацьеўскім летапісе ў 1128 годзе. Пры тым тая ж падзея ў Радзівілаўскім (Кёнігсбергскім) і Лаўрэнцьеўскім летапісах упамінаецца ў 1127 году.

Чытайце таксама: Заўтра — Каляды. Як выглядаюць шопкі ў касцёлах Гродна напярэдадні свята