Кавярня MyLoverBerry у Гродне ўвяла падвойныя кубкі для тых, хто адчувае мукі выбару. Зараз можна выпіць два напоі адразу. Ва ўстанове адзначаюць, што кубкі шчыльныя – імі можна карыстацца яшчэ доўга.

Гэта адзіныя ў Беларусі DOUBLE BUBBLE, расказалі ва ўстанове. Іх увялі ў сярэдзіне жніўня – колькасць абмежаваная. Але з’явяцца яны пазней і ў верасні. Каштуе такі напой 16 рублёў.

У каментарах новаўвядзенне сустрэлі аднадушна – з захапленнем.

Карыстальніца ў TikTok cartblanche назвала яго напоем “для трывожнікаў” і тых, хто не можа вызначыцца. “Навошта выбіраць, што я буду сёння піць, калі я буду піць два напоі? Ідэальна. Тэлефаную ў паліцыю, гэта незаконна!”

@cartblanche Кто из #гродно ♬ оригинальный звук – тгк: полный карт-бланш

Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна