Гродзенец Цёма Амельянчык зафіксаваў «зорны дождж» — метэорны паток Персеіды. Ён распавёў у Instagram, што «праспаў» пік актыўнасці і паехаў на здымкі наступнай ноччу.
Пры падрыхтоўцы гэтага тэксту Hrodna.life выкарыстаў адкрытыя крыніцы і не звязваўся з героем.
«З таго, што мог бачыць абвыкшы да цемры вачэй, налічвала каля 60−70 метэораў у гадзіну, што на парадак пераўзыходзіла мае чаканні, а колькі было не заўважана, або з процілеглага боку неба, захапляе!» — напісаў ён.
Таксама гродзенец убачыў паўночнае ззянне ля гарызонту, што, па яго словах, дадало казачнасці.
— Незвычайна прыгожы Млечны Шлях, ярка зіхатлівы Юпітэр з Марсам, Плеядай, галактыкай Андрамеды побач і М110 (карлікавая эліптычная галактыка ў сузор'і Андрамеды — Hrodna.life) (гэта наогул выбух мозгу🤯)… І многае мноства сузор’яў удалося назіраць у гэтую бясхмарную, казачную ноч!
Ён будзе чакаць чарговага патоку метэораў.