Расійскі гурт «Блестящие» выступіць на абласных Дажынках у Карэлічах. Канцэрт каштаваў гарадскому пасёлку ў 104 тыс. руб., паведамляе «Еўрарадыё». 

У суму ўключаны пераезды, ганарар артыстам і іншыя выдаткі.

У апісанні заяўкі чыноўнікі блытаюцца: у адным месцы пішуць, што гурт расійскі, у іншым – «выступ беларускіх артыстаў».

Гурт быў створаны ў 1995 годзе расійскімі кампазітарамі і прадзюсарамі. Яго склад перыядычна мяняецца.

У апісанні дзяржзакупкі пазначана, што прагучыць 18 песень, сярод якіх: “А на моры белы пясок”, “Ой, люлі-люлі”, “Гэта каханне”, “Мілы мой” і іншыя. Канцэрт працягнецца не менш за гадзіну.

Святкаванне Дажынак у Карэлічах запланавана на 26 верасня.

Чытайце таксама: Карэлічанка асабіста паказала Караеву дрэнны адвод вады – той паабяцаў выправіць