Мікалай Мельячэнка. Фота: grsu.by
Дадзеныя дырэктара «Тэлерадыёкампаніі «Гродна» Мікалая Мельячэнкі ў студзені 2024 года зніклі з сайта тэлерадыёкампаніі. Аказалася, што мужчына больш не працуе ва ўстанове. Паводле інфармацыі Hrodna.life, гэтаму папярэднічала затрыманне мужчыны.
Новы дырэктар пакуль не пазначаны. Выконваючы абавязкі - галоўны інжынер Уладзімір Жудро. Прычыны звальнення або сыходу праз тэлефон не патлумачылі, абмежаваліся «так вось здарылася». На пытанне, што з дырэктарам, у акаўнце Instagram тэлерадыёкампаніі блакуюць карыстальнікаў.
Паводле інфармацыі Hrodna.life, Мікалай Мельячэнка быў затрыманы за п’янае кіраванне падчас навагодніх святаў. Крыніца сцвярджае, што Мікалай правёў Новы год у ізалятары.
Мікалаю Мельячэнка 49 гадоў. Ён узначальваў «Тэлерадыёкампанію «Гродна» з 2008 года. Да гэтага быў загадчыкам карпунктам АТН Першага канала.
Яго і раней затрымлівалі за кіраванне ў п’яным выглядзе. Такі выпадак адбыўся ў пачатку красавіка 2017 года. Мельячэнка затрымалі за кіраванне службовым аўтамабілем у п’яным выглядзе. Тады пра затрыманне «вялікага начальніка» пісаў тэкст S13.ru, але пазней тэкст знік. Праз тыдзень Мельячэнка асабіста агучыў прапагандысцкі фільм «Маршем в никуда». Ён спрабаваў дыскрэдытаваць лідараў апазіцыі. Адзін з яго герояў Вадзім Саранчукоў тады падаў на «Тэлерадыёкампанію «Гродна» ў суд — безвынікова.
Пратэсты 2020 года пры Мельячэнку назвалі «беспарадкамі і правакацыямі». Яго ўнеслі ў «ЧКБ Гродно и область» за прымус да размяшчэння прапагандысцкага запісу. Пры ім падчас пратэстаў 2020 звольнілі вядучага Дзмітрыя Чэкана.
У канцы мінулага года тэлерадыёкампанія «Гродна» адзначыла 50 гадоў.
«Горш, калі людзі трапляюць пад уплыў рознага роду фэйкаў. А ў апошні час іх развялося дастаткова. Яны вельмі проста кладуцца ў галовы людзей, якія не прывыклі думаць, супастаўляць факты, думаць. І нават калі ты аргументавана і на фактах даказваеш адваротнае, сутыкаешся з рэакцыяй, што гэта «прапаганда».
Вось толькі я не памятаю за ўсю сваю журналісцкую дзейнасць такога моманту, каб сам асабіста або мае супрацоўнікі нешта прыдумлялі. Мы адлюстроўваем тую рэчаіснасць, якая адбываецца ў горадзе, вобласці, краіне. І пра дрэннае таксама гаворым… Але я заўсёды імкнуся нацэльваць на паказ больш добрага, пазітыўнага", — казаў Мікалай у 2022 годзе.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…