Святлана Марозава. Фота: Facebook Сяргея Марозава
Доктар гістарычных навук і прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Святлана Марозава больш не працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце Янкі Купалы. Прычынай сталі «абставіны». Невядома, звольнілі яе ці не працягнулі кантракт.
«Тры гады таму ва ўніверсітэцкай газеце быў артыкул: „Тут гадуюцца дынастыі: 80 год Купалаўскаму ўніверсітэту і 80 год, аддадзеных на яго карысць сям’ёй Марозавых“. Яшчэ мой дзед распачаў гэтую дынастыю — быў дэканам філфака. Ад сёння ва ўніверсітэце не засталося Марозавых. 18 год мой шлях быў поруч з універсітэтам, 20 — у дзеда, і 51 — у маці…абставіны часам мацнейшыя за нас», — напісаў у Facebook яе сын Сяргей Марозаў, былы дацэнт кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук.
У каментарах калегі і выпускнікі адзначаюць, што ўніверсітэт страціў нямала спецыялістаў і жадаюць перажыць Святлане адсутнасць працы.
Святлана — сябра «Асацыяцыі беларускіх гісторыкаў», «Беларускага гістарычнага таварыства», «Таварыства беларускай мовы», «Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў», Санкт-Пецярбургскага «Таварыства гісторыі ідэй». Выкладала ва ўніверсітэце курсы: «Гісторыя Беларусі», «Крыніцазнаўства», «Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі», «Гісторыя культуры Беларусі», «Этнагенэз беларусаў», «Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа (канец Х — пачатак ХХ ст.), «Архівы Вялікага Княства Літоўскага». У 2010 годзе яе ўзнагародзілі медалём «За заслугі перад універсітэтам». Ёй 69 гадоў.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…