Навіны

Хто выступіць у Гродне на Новы год (праграма)

У Гродне Новы год будуць святкаваць да 4 раніцы 1 студзеня. Святочны канцэрт пройдзе на Савецкай плошчы. Паглядзелі, хто ўдзельнікі.

Праграму на 1 студзеня апублікаваў Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры:

1:00−2:00 Выступы гродзенскіх артыстаў.
2:00−2:10 Святочны салют.
2:10−3:00 Выступленне жаночага трыа «Бай-Сити» з Мінска. Гурт існуе з 2007 года, выступаюць у жанры поп-музыкі, еўрапоп. Удзельніцы «Песен года Беларуси», фестываля «Вытокi», у 2022 годзе ўдзельнічалі ў праўладнай акцыі «Будущее в единстве».
3:00−4:00 Выступленне кавер-групы «Креатив бэнд» з Гродна. На саксафоне там грае гродзенскі джазмэн і арганізатар Jazz Stories Аляксандр Краўчук.

Крыніца: ckg.by

Салют запусцяць са сквера каля былога палаца тэкстыльшчыкаў.

Калядны кірмаш «Зімовы фэст» на Савецкай у навагоднюю ноч (1 студзеня) будзе адкрыты з 01.00 да 04.00. На кірмашы можна не толькі паесці стрыт-фуду, выпіць глінтвейн і купіць сувенір, але і сустрэцца з Дзедам Марозам. У гэтым годзе яму паставілі домік проста на плошчы. Там жа ёсць і навагодняя пошта, дзе можна падпісаць і даслаць паштоўку па Беларусі.

На Новы год — вялікія выхадныя

На Новы год беларусаў чакаюць чатыры выхадныя дні запар — з суботы, 30 снежня, па аўторак, 2 студзеня.

30 снежня паліклінікі і бальніцы Гродна будуць працаваць па графіку суботы, 31 снежня — па графіку выхаднога дня, 1 і 2 студзеня 2024 года — па графіку працы ў святочны дзень.

30 і 31 снежня, а таксама 1 і 2 студзеня грамадскі транспарт будзе курсаваць у рэжыме выхаднага дня. Адпаведна, у гэтыя дні не дзейнічае праязны працоўнага дня.

Практычна ўсе елкавыя кірмашы будуць працаваць да 30 снежня зс 11:00 да 19:00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025