Польская віза. Крыніца: novosti.sprosi.eu
У калядныя святы і Новы год візавыя цэнтры Польшчы ў гарадах Беларусі не будуць прымаць дакументы на візы. Такую інфармацыю апублікавалі на сайце кампаніі VFS Global — аператара візавых цэнтраў.
З 21 снежня 2023 па 2 студзеня 2024 года не будуць прымаць дакументы візавыя цэнтры ў Гродне, Брэсце і Мінску.
З 20 снежня 2023 па 2 студзеня 2024 года не будуць прымаць дакументы візавыя цэнтры ў Гомеле, Магілёве, Баранавічах, Пінску і Лідзе.
UPD 22 снежня. З 26 снежня па 29 снежня выдаваць пашпарты ў візавых цэнтрах Польшчы ў Брэсце, Гродне і Мінску будзе з 11.00 да 13.00, у візавых цэнтрах Польшчы ў Баранавічах, Пінску, Лідзе, Магілёве і Гомелі - з 10.00 да 12.00.
Перад Раством на некалькі дзён змяняецца геаграфічнае правіла падачы дакументаў. З 18 па 20 снежня 2023 года ў візавых цэнтрах Брэста, Пінска і Баранавічаў можна падаць дакументы на візу незалежна ад рэгістрацыі па месцы жыхарства.
Паводле агульнага правіла з 2 кастрычніка 2023 года візавыя цэнтры прымаюць дакументы толькі па месцы рэгістрацыі кліента. Але гэтае правіла не тычыцца візавых цэнтраў Гродзенскай вобласці ў Гродне і Лідзе.
Чытайце таксама: Польскія СМІ: у Беларусі ахвотных зрабіць візу ў візавых цэнтрах чакалі з КДБ
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…