Сярод 246 водгукаў на паслугі Гродзенскага аўтобуснага парка на «Яндекс.Картах» толькі 27 станоўчых. Астатнія 219 — адмоўныя. Сярэдняя ацэнка працы аўтобуснага парка 1,9 бала з 5 магчымых. Сайт ipetitions.by паглядзеў, чаму гродзенцы незадаволеныя працай перавозчыка.
«Аўтобусы ходзяць як хочуць! Агідна»
«…чакаем аўтобус 20, трэба ехаць на працу, але на жаль — яго няма»
«кіроўца курыць у аўтобусе»
«Аўтобусы часта не прыязджаюць — на замену не высылаюць нічога, з Дамброўскага дабірайся ўвечары на працу, як хочаш. Спазняюцца. Нават з канцавога прыпынку адправіцца своечасова не могуць, а для кагосьці гэтыя 3−4 хвіліны крытычныя!», — напісала Наталля Булах у водгукак на «Яндекс.Карты».
«Дзякуй вялікім, добра ядучым, вельмі занятым кіраўнікам аўтапарка. Пакідае водгук вам грамадзянін, які плаціць падаткі, папаўняючы вашыя гаманцы вельмі добрай зарплатай. Чалавек, які карыстаецца грамадскім транспартам і аплочвае праезд сваечасова ў ім жа. Велізарная падзяка за тое, што мне, ды і іншым людзям, такім жа, як і вы, якія маюць працу, даводзіцца адстойваць на прыпынку па 30 хвілін, чакаючы нашага і вашага прывіднага аўтобуса, які, на жаль, ніяк не можа прыехаць і давезці нас да працы…», — напісала карыстальніца Луіза П.
«Дыназаўры вымерлі, бо не змаглі адаптавацца да новых умоў. Гэта ж чакае і дадзенае прадпрыемства, работнікі якога лічаць, што, калі возяць людзей ужо 16 гадоў, то могуць дыктаваць свае ўмовы. Вы забыліся (ці ўвогуле не ведалі) — у сферы аказання паслуг кліент заўсёды мае рацыю. Калі вашыя ўмовы для кліентаў горш прынятых Мінтрансам, то знайдзіце час папярэдзіць кліентаў загадзя, да замовы квіткоў, а не за 2 гадзіны да пачатку міжнароднага рэйса! Калі дзяцей да 16 гадоў без суправаджэння дарослых не возіце, так і зрабіце так, каб нельга было купіць такі білет або як мінімум пры афармленні заказу адразу была інфармацыя аб неабходнасці суправаджэння!», — напісаў Аляксандр.
Чытайце таксама: Трамваі ў Гродне маглі з’явіцца раней за аўтобусы: як развіваўся гродзенскі грамадскі транспарт
Сярод абласных цэнтраў Беларусі Гродна на другім месцы па ацэнцы працы аўтобуснага парка. На першым — Гомель з адзнакай 2,6 балаў. За Гродна ідуць:
Усяго Гродзенскаму аўтобуснаму парку паставілі 219 ацэнак. Суадносіны балаў - на 10 «адзінак» і «двоек» ёсць адна «пяцёрка». Часцей высокую ацэнку ставяць не прадпрыемству, а асобнаму кіроўцы, які, напрыклад, пачакаў пасажыраў, якія беглі да прыпынка.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА - ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца…
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…