Навіны

«Пераразмеркавалі сілы і сродкі». Што адбываецца ў закрытых «Бераставіцы» і «Брузгах»?

«Хачу адзначыць, што пункты пропуску не безжыццёвыя. Памежнікі нясуць службу па падтрыманні рэжыму і ахове дзяржмяжы. А каб зрабіць максімальна камфортным перасячэнне мяжы ў пункце пропуску „Прывалка“, які функцыянуе, былі пераразмеркаваныя сілы і сродкі», — распавёў «Гродзенскай праўдзе» начальнік Гродзенскай памежнай групы Канстанцін Моластаў.

Паводле яго слоў, літоўскія калегі на афіцыйным узроўні адмовіліся ад выканання дамоўленасцяў па пропуску асоб і транспартных сродкаў. «На практыцы гэта выяўляецца ў з’яўленні чэргаў і павелічэнні часу перасячэння мяжы», — заявіў начальнік памежнай групы.

На ўчастку адказнасці Гродзенскай пагранічнай групы функцыянуе толькі пункт пропуску «Прывалка». У лістападзе 2021 года праз мігрантаў закрылі «Брузгі», у лютым 2023 года пасля прысуду палітвязню Анджэю Пачобуту — «Бераставіцу».

 — Наш участак — пункты пропуску «Брузгі», «Бераставіца», «Прывалка» — былі, бадай, самымі запатрабаванымі ў замежнікаў, якія жадаюць скарыстацца «бязвізам». Сёння, і гэта відавочна, парушаныя ўсе лагістычныя маршруты. Каб трапіць у нашу краіну, да прыкладу, паляку трэба пераадолець сотні кіламетраў і дзясяткі гадзін у дарозе. І гэта следства непапулярных рашэнняў сумежнага боку, — лічыць Моластаў.

За 2023 года памежнікі затрымалі больш за 170 парушальнікаў закона аб дзяржмяжы, аформілі 400 тысяч чалавек і амаль 180 тысяч транспартных сродкаў.

З аховай мяжы, па словах Маластова, дапамагае мясцовае насельніцтва ў прыгранічных рэгіёнах. У Шчучынскім, Гродзенскім, Бераставіцкім і Свіслацкім раёнах функцыянуюць добраахвотныя дружыны. Як менавіта яны дапамагаюць, Моластаў не ўдакладніў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025