Тэатралізаваную экскурсію «У госці да пана Храптовіча» запусцяць у Гродне. Яе арганізуе Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі. Будынкам, дзе зараз размяшчаецца музей, у XVIII стагоддзі валодаў менавіта Караль Храптовіч.
У час экскурсіі можна будзе даведацца пра тое, што адбывалася ў доме магната, што турбавала яго сям’ю, цешыла і суцяшала сваякоў Храптовіча. Удзельнікаў экскурсіі навучаць таксама этыкету XVIII стагоддзя.
Колькі каштуе наведаць экскурсію
Працягласць экскурсіі - 30 хвілін. Цана залежыць ад колькасці чалавек у групе:
- Без наведвання пастаяннай экспазіцыі «Эпоха. Час. Будынак»
- да 20 чалавек — 80 рублёў
- ад 21 чалавека — 100 рублёў
- З наведваннем пастаяннай экспазіцыі «Эпоха. Час. Будынак»
- да 20 чалавек — 120 рублёў
- ад 21 чалавека — 150 рублёў
Запісацца на экскурсію можна па нумары:
Чытайце таксама: Кнігі з бібліятэкі Храптовічаў працягваюць вяртацца на радзіму. Справу пачаў ліквідаваны дзяржавай фонд