Святкаванне Казюкаў у Вільні ў 2023 годзе. Фота: Hrodna.life
У Дзень святога Казіміра 4 сакавіка ў Гродне адбыўся кірмаш Казюкі. На Савецкай плошчы быў канцэрт, выстава-продаж рамесных вырабаў, а таксама майстар-класы. Гэта ж свята штогод адзначаюць і ў Вільні. Hrodna.life паглядзеў, як адбываўся святочны кірмаш у абодвух гарадах.
Святкавалі Казюкі на Савецкай плошчы з 12:00 да 17.00. Сёлета на кірмаш прыехалі толькі беларускія майстры. Іх было больш за 100. Майстры з-за мяжы не падалі ў гэтым годзе ніводнай заяўкі.
На плошчы ўсталявалі намёты. Рамеснікі прадавалі кераміку, разьбяныя скульптуры, вербы, вырабы з саломы, а таксама сувеніры. Cаломапляценне наогул было асноўнай тэмай свята сёлета. Паралельна з Казюкамі на плошчы адбываліся провады зімы «Масленіца па-гродзенскі».
Кірмаш Казюкас у Вільні - знакавая падзея. На час Казюкаў сюды заўжды прыязджае шмат гасцей. У 2023 пра свой ўдзел у святочным кірмашы заявілі не менш за 500 майстроў і рамеснікаў.
Сёлета Казюкас святкавалі тры дні - ад 3 да 5 сакавіка. Адкрылі свята шэсцем ад плошчы Незалежнасці да Кафедральнай плошчы. Разам з майстрамі, музыкамі і артыстамі ў калоне ішоў вялізны святы Казімір, а таксама заснавальнік Вільні княз Гедымін з яе сімвалам — жалезным ваўком.
Традыцыйна на кірмашы можна пачаставацца рознымі гарачымі стравамі ці напоямі. Найбольш папулярныя смакоткі - баранкі ды пернікі, з напояў - гарачае піва. У якасці сувеніраў найчасцей купляюць вырабы з керамікі, дрэва, лазы і саломы.
Сімвалам свята лічаць віленскія велікодныя вербы. Іх неслі ў руках удзельнікі святочнага шэсця, вялізарная вярба ўпрыгожвала галоўную сцэну свята, вербы розных кшталтаў і памераў прадавалі майстры.
Але нават падчас свята ў Вільні памятаюць пра вайну. На Кафедральнай плошчы побач са сцэнай стаіць абгарэлы расійскі танк. На яго фоне ахвотна фатаграфуюцца турысты. У суботу 4 сакавіка на Казюках прайшла акцыя «700 вербаў: аукцыён у падтрымку Украіны». Усе атрыманыя сродкі скіравалі на гуманітарную падтрымку і першую дапамогу пацярпелым падчас вайны.
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…