Тэрыторыя пад забудову. Крыніца: "Вечерний Гродно"
Вуліцу Астроўскага працягнуць ад прадпрыемства «Гроднахлебпрам» амаль да заапарка. Уздоўж вуліцы пабудуюць жылыя дамы і дзіцячы садок. Будынкі вайсковай і прамысловай зоны паміж вуліцамі Дзяржынскага і Ціміразева знясуць, паведаміў «Вечерний Гродно».
Плошча тэрыторыі пад забудову — амаль 6,6 га. Надзел пачынаецца побач з домам на вуліцы Дзяржынскага, 23а і сканчаецца побач са скрыжываннем вуліц Дзяржынскага і Астроўскага. З іншага боку ўчастак пад забудову працягнецца да тэрыторыі прадпрыемства «Гродгандальмаш».
На ўчастку з’явіцца раён шматпавярховікаў вышынёй ад пяці да дзесяці паверхаў. Акрамя гэтага на тэрыторыі можна пабудаваць аб’екты абслугоўвання насельніцтва, напрыклад, гандлёвыя цэнтры. Жылыя дамы, якія зараз знаходзяцца на гэтай тэрыторыі, зносіць не будуць.
Таксама забудоўшчык павінен будзе пабудаваць дзіцячы садок. Дапушчальна, каб ён быў убудавана-прыбудаваны ў жылы дом.
Акрамя гэтага забудоўшчыку варта прадугледзець пляцоўкі для гаспадарчых мэтаў, адпачынку дарослых і дзяцей, а таксама месцы для заняцца спортам. Па магчымасці варта максімальна захаваць зялёныя насаджэнні.
Хто будзе забудоўваць раён, яшчэ не вызначана. Тэрыторыю плануюць прадаць з аўкцыёна, дата якога пакуль невядома. У гарвыканкаме зараз рыхтуюць неабходную дакументацыю. Таксама не вядома, за якую суму надзел хочуць прадаць.
Чытайце таксама:
«У Беларусі спакайней на вуліцах». Якую нерухомасць і чаму купляюць у Гродне замежнікі
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…