Адным з пераможцаў у конкурсе ICOMOS «Спадчына ў дзеянні» стаў праект рэгенерацыі гістарычнай забудовы цэнтра Гродна. Праект будзе рэалізоўвацца ў межах генеральнага плану развіцця горада да 2030 года. Ён перамог у намінацыі «Лепшы праект рэстаўрацыі / ревіталізаціі / кансервацыі / рэадаптацыі архітэктурнай спадчыны».
ICOMOS — Нацыянальны камітэт Міжнароднай Рады па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцін. Праект дэталёвага плана для гістарычнага цэнтра прэзентавалі гродзенцам 25 траўня ў гарвыканкаме. У яго аснове — ужо зацверджаны генеральны план развіцця Гродна да 2030 года. У складзе дэталёвага плана распрацавалі праект рэгенерацыі гістарычнага цэнтра. Тэрыторыя, якую ахоплівае дэталёвы план — 600 га. Яна цалкам уключае ў сябе гісторыка-культурную каштоўнасць «Гістарычны цэнтр горада Гродна». Аўтар праекта — Антон Пятрухін, вядучы архітэктар УП «БелНДІгорадабудаўніцтва».
— Мне здаецца, што для многіх стала нечаканасцю само існаванне падобных праектаў. Пасля абвяшчэння перамогі да мяне падыходзілі архітэктары-рэстаўратары, якія з непадробнай цікавасцю задавалі пытанні. Як высветлілася, яны нават не ведалі ні пра існаванне інстытута, у якім я працую, ні пра працы, якімі мы займаемся, — расказаў Антон Пятрухін Hrodna.life.
«Дзякуючы гэтаму і іншым падобным конкурсам аб праектах рэгенерацыі, якія былі распрацаваны не толькі для Гродна, магчыма, даведаецца больш людзей, і ў першую чаргу, профільных спецыялістаў. А гэта ўжо сапраўды будзе спрыяць рэалізацыі ўсёй ідэі». Асноўнай ідэяй праекта аўтар дэклараваў максімальна ашчаднае стаўленне да існуючай забудовы.
Што прапануе праект:
Чытайце таксама: Фара Витовта, ратуша, дворец Радзивиллов. Что еще решили восстановить в детальном плане центра Гродно
Зараз увесь дэтальны план цэнтра горада праходзіць шматлікія экспертызы. «Гэта праект, выкананый на замову міністэрства, у яго яшчэ доўгі шлях», — патлумачыў Антон Пятрухін. Тым не менш, фундаментальных зменаў пакуль не было. Аўтар мяркуе, што ўзгадненні мусяць скончыць да канца 2021 года.
«Праект прапануе бачанне развіцця аднаго з самых прыгожых і найбольш поўна захаваўшыся гарадскіх цэнтраў Беларусі. Выкарыстанне сучасных падыходаў у захаванні архітэктурнай і гісторыка-культурнай спадчыны разам з развіццём агульнагарадской структуры Гродна ў межах генеральнага плана, стварае перадумовы для мяккай трансфармацыі цэнтральнай часткі Гродна», — сказана аб праекце на старонцы конкурса ICOMOS.
Чытайце таксама:
У конкурсе «Спадчына ў дзеянні» ацэньвалі праекты ў галіне спадчыны, рэалізаваныя ў Беларусі цягам 2018−2021 гадоў. Усяго было пяць намінацый, у кожнай — свой пераможца.
У намінацыі «Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны» журы абрала DAS MINSK (аўтарка — Аксана Гурыновіч, Рэйнска-Вестфальскі тэхнічны ўніверсітэт Аахена, Германія). Праект рэканструюе забытую гісторыю абмену беларускіх і нямецкіх манументальных мастакоў і архітэктараў. Яго вынікам стаў адзін з самых буйных рэпрэзентатыўных праектаў Беларусі за межамі, — рэстаран «Мінск» у Патсдаме.
Найлепшым індывідуальным творчым ці даследчым праектам (творчай працай, накіраванай на пераасэнсаванне гісторыка-культурнай спадчыны) прызналі праект Алеся Лася па рэстаўрацыі жанраў народнай музыкі Беларусі. Ён рэалізаваны на падставе этнаграфічных экспедыцый і калекцыі музычных інструментаў у прыватным музеі на сядзібе «Хутар Дудара» (Валожынскі раён). Частка інструментаў там аўтэнтычная і рэстаўраваная, частка — зробленая па ўзорах з музеяў і архіваў. Усе яны граюць.
У намінацыі «Лепшы сацыяльна-значны праект, у якім рэалізуецца сацыяльны / культурны / эканамічны / адукацыйны ці экалагічны патэнцыялы гісторыка-культурнай спадчыны» перамог арт-квартал Conserva ў Брэсце (аўтарка Кацярына Паўловіч і Арт-квартал Conserva). Квартал знаходзіцца на тэрыторыі былога кансервавага завода 1950-х гг. У межах праекта захавалі і аднавілі гістарычнае аблічча фасада асноўнага будынку, вызвалілі і расчысцілі вытворчыя цэхі, адрамантавалі былы адміністратыўны паверх. Амаль увесь будынак і частка двара сталі адзінай культурнай прасторай.
Найлепшым новым архітэктурным праектам у гістарычным асяроддзі прызналі новы будынак па вуліцы Ракаўскай на тэрыторыі былога хлебазавода ў Мінску (ТАА «Навукова-праектны цэнтр „РЭСТАБІЛІС“; УП „Мінскпраект“). Першапачаткова на тым месцы планавалі тынкаваную пабудову „пад старыну“. Сучасны цагляны будынак вырашылі ўзвесці пасля грунтоўных навуковых даследаванняў па гістарычным архітэктурным характары Ракаўскага прадмесця, якое амаль цалкам было забудаванае ў"цагляным» стылі. У афармленні будынка выкарысталі характэрныя для гэтага гістарычнага раёна прыёмы і матэрыялы. Іншыя новыя будынкі вырашылі ўзводзіць з падобным аздабленнем.
У лонг-ліст конкурса ўвайшлі яшчэ некалькі праектаў, звязаных з Гродна:
Рэстаўрацыя будынка па вул. Гараднічанскай, 23 у Гродне (навуковы кіраўнік Раман Забела, дызайн інтэр'ераў Ірына Варкулевіч). У інтэр'еры будынка канца XIX стагоддзя — аўтэнтычныя лесвічныя маршы, даваенная плітка, адрэстаўраваныя балконы, адноўленыя ўваходныя дзверы. Больш старыя будынкі, выяўленыя ў працэсе працы, уключылі ў структуру сучаснага аб’екта. Пасля аднаўлення ў будынку ладзілі выставы і прэзентацыі.
Чытайце таксама:
Гандлёвы цэнтр «на Замкавай», Гродна (HELIOS GROUP). У адбудаваным квартале за Палацам тэкстыльшчыкаў аднаўляюць «Дом рыбака». У час будоўлі намагаюцца захаваць гістарычную ідэнтычнасць і выкарыстоўваюць знойдзеныя археолагамі матэрыялы.
«Майстэрня друкара» ў Старым замку ў Гродне (студыя старадаўніх мапаў imago.by). Экспазіцыйна-даследніцкі праект дасць уяўленне пра тэхніку друку з медзі, наведнікі змогуць самі надрукаваць гравюру.
Рэстаран «Беласток» у Гродне (Аляксандр Трусаў, Уладзіслаў Антанюк пры ўдзеле Іллі Траццяка). У памяшканні аднавілі гістарычную цагляную кладку і столь, інтэр'еры аформілі ў стылі мадэрн.
Рэстаўрацыя і прыстасаванне помніка архітэктуры ХVI-XX стст. замкавага комплексу ў пасёлку Мір Гродзенскай вобласці. 2-я чарга, рэгулярны парк (УП «Минскпроект»). У парку хочуць аднавіць «італьянскі сад» Караля Станіслава Радзівіла.
Праект па рэстаўрацыі 18 партрэтаў ХVIII-ХІХ стагоддзяў, набытых у 2016 г. у музей «Замкавы комплекс «Мір». Рэстаўратары — АДА «Басталія» і Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Рэстаўрацыя фрагметаў Царскай брамы XVIII стагоддзя рэгіёну Панямонне з царквы Карэліцкага раёна (Юлія Дранец, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі).
Музейны праект «Гісторыя мястэчка, якую расказалі яго жыхары» (Алена Жасткова, УК «Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча»).
Праект захавання традыцый «Вяртанне да вытокаў» (Наталля Рамановіч, «Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр»). Сярод прыярытэтных накірункаў праекту — захаванне і развіццё практык саломапляцення з Сапоцкіна і Новай Гожы, творчасць майстра па вырабу музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча з Адэльска, традыцыі роспісу велікодных яек з Сапоцкіна, выраб велікодных вербаў (пальмаў) на тэрыторыі паўночна-заходняй Гродзеншчыны, традыцыйная рэгіянальная кухня Адэльска Гродзенскага раёна.
Дом, збудаваны са старога зруба ў Салацці (Аляксандр Трусаў).
Арганізацыя з’явілася ў 1965 годзе ў Польшчы. У Беларусі ICOMOS працуе са студзеня 2002 года. Галоўная мэта — спрыянне на нацыянальным і міжнародным узроўні ахове, рэстаўрацыі, рэгенерацыі гісторыка-культурнай спадчыны, найперш, архітэктурных помнікаў, ансамбляў, групаў будынкаў, цэнтраў гістарычных забудоў, мемарыяльных сядзіб, гарадcкіх абшараў, прыродных ландшафтаў і культурных краявідаў. З 2017 года старшынёй арганізацыі ў Беларусі з’яўляецца Сцяпан Стурэйка.
Чытайце таксама: IСОMOC: Улады хочуць ліквідаваць, каллегі - прынялі у міжнародную супольнасць
«Спадчына ў дзеянні» — конкурс праектаў у галіне працы з гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі. Яго партнёры — Беларускі камітэт Міжнароднай рады музеяў ІCOM і Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне рэстаўратараў. Конкурс праходзіць у Беларусі другі раз. Праекты абіралі для пяці намінацый, у кожнай перамагаў адзін. Іх разглядала і ацэньвала 30 сябраў журы — рэстаўратары, праекціроўшчыкі, даследчыкі спадчыны і грамадскія дзеячы. У лонг-ліст конкурса ўвайшлі 84 праекты, у фінал выйлі 25 праектаў.
Чытайце таксама:
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…