Навіны

Страйкам: затрымалі яшчэ пяцёх супрацоўнікаў «Гродна Азот»

Чатырох супрацоўнікаў «Гродна Азот» затрымалі з 20 да 22 верасня. Таксама паведамілі аб затрыманні былога «азотаўца» Сяргея Шэлеста. Раней паведамлялася, што ён з’ехаў за мяжу.

UPD 18.50. Ірына Мацкевіч на свабодзе, у яе канфіскавалі тэхніку.

UPD 18.10. У сваёй кватэры затрымалі Вадзіма Яфіменка — машыніста цэха перамоткі, сартавання і ўпакоўкі філіяла «Завод Хімвалакно», паведамляе канал страйкамаўцаў. Яны мяркуюць, што яго даставілі ў РАУС ці КДБ.

UPD 16.10. Затрымалі дзяўчыну страйкамаўца Уладзіміра Жураўко Ірыну Мацкевіч, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область». У якім статусе дзяўчына, пакуль невядома.

Валянціна Цераневіча, работніка прадзільнага цэха «Хімвалакно» і намесніка старшыні Беларускага Незалежнага прафсаюза ААТ «Гродна Азот», затрымалі 20 верасня, паведаміў канал завадчан, прызнаны экстрэмісцкім. Інфармацыю аб затрыманні пацвердзіў «Салідарнасці» старшыня арганізацыі Андрэй Ханевіч.

Шэлест Сяргей, апаратчык цэха аміяк-3, які пайшоў у страйкам восенню 2020 года, таксама затрыманы. Ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ г. Мінска, паведамілі канал страйкамаўцаў 22 верасня. Раней паведамлялі, што ён пакінуў Беларусь.

Таксама затрыманыя Рыгор Рубан, майстар па рамонце абсталявання цэха Аміяк-3, Дзмітрый Ілюшчанка, майстар змены цэха Аміяк-3, Аляксей Сідар, машыніст помпавых установак цэха Карбамід-2, які сыйшоў у стачку.

На выхадных у Гродне затрымалі двух былых работнікаў «Гродна Азот» — Уладзіміра Жураўко і Андрэя Пагерыла. Прычына затрымання да гэтага часу невядомая. Тады прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама не пракаментаваў інфармацыю Hrodna.life. У афіцыйных крыніцах сітуацыю з «азотаўцамі» таксама не каментавалі. 21 верасня прайшоў ператрус у офісе Беларускага Незалежнага прафсаюза першаснай арганізацыі ААТ «Нафтан» і ў кватэры старшыні арганізацыі Вольгі Брыцікавай, паведамлялі праваабаронцы.

Чытайце таксама: У Гродне затрымалі двух былых «азотаўцаў»

Пратэст на «Гродна Азот»

Супрацоўнікі «Гродна Азот» пасля выбараў у жніўні 2020 года запатрабавалі ад начальства публічна прызнаць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта. Рабочыя адкрыта звярнуліся да ўладаў горада і сілавікоў у сувязі з тым, што адбываецца ў краіне. Яны вялі перамовы з начальствам і гаварылі пра спыненне прадпрыемства.

У дзень агульнанацыянальнай забастоўкі 26 кастрычніка 2020 года тых, хто сабраўся каля заводакіраўніцтва, затрымалі і збілі ў аўтобусах амапаўцы. Пасля гэтага пачаліся звальненні на прадпрыемстве. «Гродна Азот» і «Гомельскі хімічны завод» заключылі дагавор аб часовым пераводзе работнікаў. Супрацоўнікаў выклікалі ў Следчы камітэт у якасці сведак паводле арт.200 КК — Прымус да страйку альбо да адмовы ад удзелу ў ім.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024