Каля 20 сшыткаў, 50 кніг і паштоўкі Зянона Пазняка перадалі ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Верагодна, старыя падручнікі перададуць у аддзел рэдкай кнігі і могуць паказваць на выставах. Як будуць выкарыстоўвацца сшыткі, пакуль невядома.
Апошнія некалькі гадоў рэчы Пазняка захоўваліся ў аграсядзібе «Госціна», што ў вёсцы Пескі ў Лідскім раёне. Іх прывезлі са школы ў Суботніках, дзе вучыўся Зянон Пазняк, пасля таго, як яе закрылі.
У Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей рэчы аддалі, бо «ў „Госціна“ гэта бачаць толькі „свае“, а ў музеі іх убачыць больш людзей», расказаў Hrodna.life журналіст і краязнаўца Андрэй Мялешка, які прывёз рэчы Зянона Пазняка.
— Гэта сшыткі, паштоўкі, падручнікі цікавыя на беларускай мове, якіх зараз няма. Як гісторыку і патрыёту, мне важна, каб такія гістарычныя артэфакты захоўваліся і не губляліся. Бо гэта патрэбна не нашаму пакаленню, а людзям праз два-тры пакаленні пасля нас, — расказаў краязнаўца Hrodna.life.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…