Новы замак. Фота Hrodna.life
«Ноч музеяў» у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі пройдзе ў лістападзе 2020 года і будзе прымеркавана да 100-гадовага юбілею музея, паведамілі Hrodna.life ў музеі.
Да Міжнароднага дня музеяў 18 траўня правядуць акцыю пад назвай «Як гэта было». З дапамогай фота-і відэакалажаў створаць рэтраспектыву штогадовых мерапрыемстваў «Дзень і ноч у музеі 2008−2019 гг.».
Усе фота і відэа матэрыялы будуць размешчаныя на афіцыйным сайце музея, а таксама на старонках у сацыяльных сетках.
У Беларусі штогадовая міжнародная акцыя «Ноч музеяў» упершыню пойдзе ў анлайн-фармаце 16 мая. Спецыяльна да гэтай падзеі Нацыянальны гістарычны музей і каманда рок-фолк-оперы «Чарадзей» адаптавалі музычны спектакль для паказу ў прамым эфіры, паведамілі БЕЛТА ў музеі.
Асобныя нумары з рок-фолк-оперы «Чарадзей» прагучаць у акустычным выкананні.
Прамы эфір будзе даступны ў 21.00 бясплатна для ўсіх жадаючых у любым пункце свету. Многокамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу стаць удзельнікам першай у Беларусі «Ночы музеяў» у онлайн-фармаце і пабачыць з розных ракурсаў ўсё, што адбываецца ў выставачных залах.
Рок-фолк-оперу «Чарадзей» напісаў беларускі кампазітар, сцэнарыст і прадзюсар Раман Арлоў па матывах летапісных крыніц, у якіх згадваецца легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей. Прэм’ера адбылася ў 2016 годзе ў Белдзяржфілармоніі, затым спектакль быў паказаны каля дзесяці разоў на іншых сцэнічных пляцоўках і ў розных версіях.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…