Навіны

Польскі амбасадар: Беларусь і Польшча дамовіліся аб пастаўках нафты

Беларусь і Польшча пачынаюць супрацу ў сфэры энэргетыкі, ёсьць дамоўленасьці аб пастаўках у Беларусь нафты. Пра гэта паведаміў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі 3 траўня ў інтэрвію з нагоды гадавіны прыняцьця Канстытуцыі Рэчы Паспалітай (3 траўня 1791 году), піша «Радыё С**бода» са спасылкай на tvr.by.

«У гэтым вельмі дапамагае актыўны палітычны дыялёг паміж нашымі дзяржавамі, — патлумачыў дыплямат. — Мы разумеем патрэбу Беларусі ў дывэрсыфікацыі крыніц энэргіі, мы даўно гэта зрабілі. Мы ведаем, што Беларусь размаўляе з многімі краінамі, балтыйскімі і Польшчай, наконт магчымых транзытных шляхоў.

У палітычным пляне ў Польшчы ёсьць вельмі добразычлівыя адносіны да гэтага пытаньня, і Польшча хацела б быць часткай гэтага жаданьня Беларусі дывэрсыфікаваць крыніцы энэргіі".

Па словах Міхальскага, цікавасьць дзелавых колаў Польшчы да Беларусі расьце — за апошні год у Беларусь прыехалі шмат польскіх бізнэсоўцаў.

«Мы зьвязаны каранямі ў розных галінах і розных вымярэньнях. Мы шмат робім, што спрыяе народнай дыпляматыі. Мы ўсьведамляем, што наша суседзтва важнае, гэта не пагроза, а шанец», — падкрэсьліў пасол.

Польскіх інвэстараў, паводле яго, прывабліваюць розныя галіны беларускай эканомікі — мэблевая індустрыя, аграрная сфэра, IT-сэктар. Міхальскі адзначыў станоўчую дынаміку ў эканамічным супрацоўніцтве дзьвюх краін.

«У нас больш за тры мільярды долараў таваразвароту кожны год. Мы ў добрым становішчы, паколькі польскія інвэстары шукаюць рынкі. Суседні рынак — гэта, па-першае, вельмі зручна, людзі вельмі добра разумеюць адзін аднаго, паколькі нашы мовы — беларуская і польская — падобныя адна на адну», — сказаў пасол Польшчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024