Асобу жанчыны, якая загінула ў выніку ДТЗ у Гродне 23 лістапада, да гэтага часу не выявілі. Аварыя адбылася прыкладна ў 19.00 гадзін насупраць дома №2 па вул. Індурская шаша. Ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў жанчына памерла на месцы здарэння. АУС выяўляе асобу.

Прыкметы: на выгляд 45-50 гадоў, рост каля 165-170 см., волас кароткі цёмнага колеру. Была апранута: на шыі хустка ружовага колеру ў палоску ружовых тонаў з махрамі на двух процілеглых адзін аднаму баках, куртка крамнінная ружовага колеру ніжэй за пояс, швэдар шэра-зялёнага колеру, майка белага колеру з доўгім рукавом і сіне-шэра-чорным малюнкам, штаны чорнага колеру, чаравікі чорнага колеру са светлай падэшвай.

Грамадзян, якім што-небудзь вядома аб загінулай, просяць паведаміць у міліцыю па тэлефонах: 8-0152-797805, 8-0152-797997, 8-015-797896 або 102.

З'явілася фота гродзенкі, якую не могуць апазнаць пасля гібелі ў ДТЗ