У літоўскай амбасадзе распавялі, як атрымаць льготныя візы на перапахаванне парэшткаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863−1864 гг. ў Вільні.

Трэба папярэдне індывідуальна рэгістравацца ў Амбасадзе да 5 лістапада 2019 г. на адрас эл. пошты [email protected]. Жыхары Гродзенскай і Брэсцкай абласцей звяртаюцца ў Генеральнае консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродне. Колькасць месцаў абмежавана. Візы будуць выдавацца на аднаразовую паездку, максімальны тэрмін дзеяння візы з 20 па 24 лістапада 2019. Больш падрабязна тут.


З’явіўся расклад імпрэзаў з нагоды перапахавання Кастуся Каліноўскага ў Вільні