У Гродне не знайшлося арандатараў на гістарычны аб’ект па вуліцы Рэпіна, 5а, дзе яшчэ год таму быў дзіцячы пакой «Алые паруса». Гродзенскі цэнтр нерухомасці праводзіў аўкцыён 8 кастрычніка.
Стартавая сума таргоў складала 1800 рублёў за права арэнды аб’екта на 3 гады. Як паведамілі ў Гродзенскім цэнтры нерухомасці,
нягледзячы на адсутнасць пакупнікоў, гістарычную пабудову ўсё яшчэ можна будзе арандаваць на ранейшых умовах. Для гэтага трэба звяртацца наўпрост у цэнтр нерухомасці.
У верасні 2018 гадоў у стыхійным парадку былі адмененыя заняткі ў дзіцячым пакоі «Алые паруса». Прычынай стаў аварыйны стан будынка, дзе размяшчаліся гурткі дадатковай адукацыі. Бацькі адразу сталі біць трывогу: больш за 300 падапечных засталіся без сваіх захапленняў. Кіраўнікі цэнтра і адміністрацыя Кастрычніцкага раёна перавялі дзяцей у іншыя месцы.
Будынак па адрасе Рэпіна, 5а гэта былая карчма канца 18 стагоддзя, якая знаходзілася на тэрыторыі каралеўскай рэзідэнцыі Аўгустова. У міжваенны перыяд будынак быў жылым. Цяпер гістарычная пабудова стаіць пасярод спальнага раёна.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…