Фота: grodnonews.by
Але толькі ў тым выпадку, калі працаўладкаванне легальнае. А яшчэ на страхоўку ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і выплаты ў дэкрэце. Парламент можа ратыфікаваць дагавор паміж краінамі аб сацыяльным забеспячэнні ўжо на цяперашняй сесіі. Сёння аб гэтым гаварылі на пасяджэнні Савета. Зараз у парламенце на разглядзе больш за 60 пытанняў. Дэпутаты ўжо дапрацавалі 38. Гэтыя законапраекты пачнуць разглядаць 2 кастрычніка, калі адкрыецца сесія, піша grodnonews.by.
Леанід Цупрык, старшыня Пастаяннай парламенцкай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: «Гэта і пытанні аховы здароўя. У прыватнасці, гэта пытанні, якія тычацца лекавых сродкаў, гэта пытанні, якія тычацца аказання медыцынскай дапамогі грамадскімі аб’яднаннямі, у прыватнасці „Чырвоным крыжом“. Гэта пытанні, якія тычацца развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці. У прыватнасці, змены ў закон аб жывёлагадоўлі».
А таксама ўдасканаленне ўмоў для прадпрымальнікаў, падатковага і мытнага заканадаўства. Праект закона аб бюджэце на наступны год пакуль у парадак не ўключаны. Ён на дапрацоўцы. Гэтая сесія ў дзейнага Парламента апошняя. Новы пачне працаваць у пачатку снежня.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…