Драўляную скульптуру князя Вітаўта, якая каля трыццаці гадоў стаяла паміж Новым і Старым замкамі ў Гродне, забралі на рэстаўрацыю. Вярнуць скульптуру на тое ж месца абяцаюць да канца года.
Як растлумачыў намеснік дырэктара Гродзенскага гарадскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Сямашка, скульптуру прыбралі, бо яе аснова падгніла, постаць Вітаўта моцна нахілілася і магла ўпасці на мінакоў.
Ля гродзенскіх замкаў прыбралі драўлянага Вітаўта. Вырашаецца яго далейшы лёс
Скульптуру высушаць натуральным шляхам, піша naviny.by. Потым яе пачысцяць, апрацуюць ад шкоднікаў і ўсталююць на тым самым месцы. Каб Вітаўт стаяў больш устойліва, памяняюць спосаб мацавання.
Прадстаўнік ЖКГ запэўніў, што скульптуру адновяць, а не выкінуць. «Навошта такі падарунак губляць?» — адказаў ён карэспандэнту БелаПАН.
Драўляную скульптуру князя Вітаўта Вялікага падарыў Гродна Літоўскі фонд культуры ў 1990-я гады.