Фота: pixabay.com
Польскі Сейм прыняў новы закон, паводле якога крамы абавязаныя раздаваць прадукты харчавання, не прададзеныя пакупнікам, незаможнаму насельніцтву. Гэта могуць быць прадукты нетаварнага выгляду або з тэрмінам прыдатнасці, які заканчвацца, але ні ў якім разе не з мінулым тэрмінам прыдатнасці, піша howmade.ru.
Новыя правілы ахопліваюць толькі вялікія крамы, плошча якіх перавышае 250 кв.метраў і прыбытак ад рэалізацыі прадуктаў складае не менш за палову прыбытку ад усіх астатніх тавараў. Дробныя крамы будуць працаваць па гэтаму правілу з 2021-га года. Займацца распаўсюджваннем гуманітарнай дапамогі будуць няўрадавыя арганізацыі, з якімі ўладальнікі крамаў будуць складаць адпаведны кантракт па перадачы прадуктаў.
Законам таксама прадугледжаны штраф за парушэнне новага правіла. Усе супрацоўнікі магазінаў абавязаны праходзіць адукацыйныя і інфармацыйныя лекцыі, прысвечаныя навучанню рацыянальнага кіравання харчовымі прадуктамі.
Статыстыка кажа, што пасля ўступлення закона ў сілу, у краіне штогод будзе зэканомлена не менш за 100 тысяч тон ежы, тады як па падліках экспертаў каля 9 млн тон прадуктаў кожны год выкідваецца ў сметнікі.
«Гэта законапраект рыхтаваўся ўжо некалькі гадоў і нарэшце чарговае скліканне польскага парламента яго зацвердзіла. Мы разумеем, што наперадзе шмат працы і задач, але мы настроены вельмі аптымістычна. Галоўнае, мы дамагліся таго, што цяпер ежа будзе трапляць на стол да тых, хто мае патрэбу, а не ў смеццевыя кантэйнеры», — пракаментавала віцэ-прэзідэнт Федэрацыі польскіх харчовых магазінаў.
Польшча, такім чынам, падхапіла вопыт, ужо пачаты ў Італіі, Бельгіі, Чэхіі і Францыі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…