На шэрынгавых самакатах у Гродне ўжо не паездзіш «на халяву»

Першая ў Гродна кампанія, якая займаецца шэрынгам самакатаў, Samokato з 5 верасня змяніла прынцып карыстання паслугамі. Цяпер самакаты стаяць прышпіленыя. Hrodna.life даведаўся, навошта гэта патрэбна.

Раней неактываваныя самакаты проста стаялі на вуліцах горада без якіх-небудзь дадатковых блакаванняў. Любы жадаючы мог проста ўзяць і пракаціцца на ім, як на звычайным самакаце. Часта такой магчымасцю карысталіся дзеці і падлеткі, кажа Мікіта, маркетолаг кампаніі. Нярэдка самакаты вывозілі за горад. Па словах Мікіты, у большасці выпадкаў, калі яны маглі сваімі сіламі вярнуць самакат, то ў міліцыю не звярталіся. За ўвесь час працы Samokatо звярталіся па дапамогу ў міліцыю чатыры разы.

«Для карыстальнікаў практычна нічога не змянілася. Кліент адразу атрымлівае код ад замка праз мабільны дадатак. Пасля заканчэння паездкі самакат таксама неабходна прымацаваць».

Па словах маркетолага, вандалізму, як было ў Мінску з шэрынгавымі роварамі, у Гродне не было. Таксама ў кампаніі нагадалі, што нават калі вы дзесьці ўбачыце, што самакат стаіць непрышпілены, браць яго і катацца не актываваўшы нельга. Самакаты абсталяваны GPS, таму ў кампаніі заўсёды бачацо, дзе ён знаходзіцца. І калі неактываваны самакат пачынае рух, гэта таксама адсочваецца. Такое дзеянне можа разглядацца як крадзеж.

Падзяліцца
Меткі: транспарт

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025