Апошнім часам гродзенцы актыўна абмяркоўваюць пракаты электратранспарту на Савецкай плошчы і інцыдэнты, якія там адбываюцца. Мясцовыя актывісты Яўген Філімонаў і Дзмітрый Бандарчук прапануюць гарадскім уладам і прыватнікам звярнуць увагу на пустую пляцоўку на Леванабярэжнай і прыцягнуць туды людзей.
Пасля некалькіх выпадкаў траўміравання пешаходаў на плошчы мясцовыя ўлады забаранілі пракат электракартаў і электраскутараў. Яўген Філімонаў лічыць, што інакш паступіць было нельга — бяспека важная. «Але рашэнне ўсё ж аднабокае», — піша Яўген у сябе ў фэйсбуку.
Ён звяртае ўвагу, што электратранспарт — трэнд гэтага лета не толькі ў Гродне. На яго думку, «гэта напаўняла турыстычны Гродна нейкай экалагічнасцю, цывілізаванасцю і сучаснасцю».
Яўген прапануе раскідаць пункту пракату па розных месцах, выкарыстоўваючы практыку аўкцыёнаў для фудтракаў, а атрыманыя грошы накіраваць на добраўпарадкаванне зон адпачынку — напрыклад Каложскі парк, лесапарк Румлёва, Хімвалакна або на Альшанцы.
«Прапаную адным з месцаў пракату зрабіць сквер на Леванабярэжнай. Гэта месца ў цэнтры горада даўно чакае гараджан. Магчыма, вучоба бяспечнай язды на новым сучасным відзе транспарту можа стаць кропкай развіцця гэтага чароўнага і зручнага месца. Не забываем, што ў Кастрычніцкім раёне пасля продажу гасцініцы „Гродна“ няма зручнага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў. Можа, неўзабаве тут з’явяцца фудтракі, кінапаказы або фрымаркеты», — піша Яўген.
Вулічны музыкант Аляксандр Зімін ідэю прасоўвання Леванабярэжнай прапаноўваў яшчэ ў мінулым годзе.
«Я пісаў пра неабходнасць асваення гэтага месца, калі абмяркоўвалася ідэя перанесці туды фудтракі. Мяне тады ледзь не задзяўблі: далёка ад цэнтра, няма чаго рабіць, ніхто не пойдзе, нікому не трэба. Правільна, зараз там сапраўды няма чаго рабіць. Але калі паставіць хаця б адзін фудтрак, пракат самакат і гіраскутараў, палатку з марозівам і напоямі, яшчэ нешта прыдумаць для ажыўлення — народ падцягнецца. З іншага боку, прыйдзецца пралічваць, як зрабіць так, каб людзі былі, але іх не стала столькі, што знікне сэнс у пераносе пляцоўкі з Савецкай».
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…