Стогадовы асабняк на Віленскай, 37 прадалі 1 ліпеня на аўкцыёне. За цагляны двухпавярховы дом з драўлянай прыбудовай у самым цэнтры горада Камітэт дзяржмаёмасці прасіў каля 118 000 рублёў. Канчатковую суму продажу ў “Гроднааблмаёмасць” не агучылі, назваць новага ўладальніка дома таксама адмовіліся.

З сярэдзіны ліпеня ў доме актыўна ідуць рамонтныя работы.

Дом №37 па Віленскай вядомы тым, што ў ім жыў папулярны ў Гродне 1970-80-х гадоў чалавек – Лютэк (Аляксандр Ярмаловіч). Ён быў “чысцільшчыкам” цэнтра горада: збіраў другсыравіну і, па гарадской легендзе, на здачы бутэлек стаў падпольным мільянерам. Нібыта, вялікую суму з заробленага ён перадаў у Фонд Міру. За грошы Лютэк кукарэкаў як певень, чым таксама запомніўся гараджанам.

"Дом Лютэка" на Віленскай прадалі: там пачынаецца рамонт

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]