Рух HEMA (ХЕМА) — гістарычнае фехтаванне. Пра яго гродзенцы маглі даведацца на «Адным дні з гісторыі Гродна 16-га стагоддзя», які праходзіў у Новым замку 15 чэрвеня. Расказваем падрабязна, што гэта такое.
Н.Е.М.А. — Historical European Martial Arts (Гістарычныя Еўрапейскія Баявыя Мастацтвы). Гістарычнае фехтаванне — фехтаванне на халоднай зброі, якая мае адпаведнікі ў мінулым. Выкарыстоўваюцца масагабарытная (не завостраныя) копіі зброі. Тэхніка фехтавання альбо аналагічная гістарычнай (аднаўляецца паводле гістарычных падручнікаў фехтавання), альбо распрацоўваецца нанова (у спартыўным варыянце гістарычнага фехтавання). Звычайна абмяжоўваюцца ці выключаюцца занадта траўманебяспечныя прыёмы.
— Гэта адносна малады напрамак у фехтаванні, — расказвае Зміцер Шапавалаў, актыўны ўдзельнік Minsk HEMA Fight Club і мастак, удзельнік праекта па аднаўленні гравюры Адэльгаўзера-Цюнта. — Яно з аднаго боку максімальна набліжана да рэальнасці - выкарыстоўваецца сапраўдная зброя, вага і параметры якой набліжаны да рэальных. Але сканструявана так, што праціўніка не заб’еш і не пашкодзіш- лязо не заточанае.
Зміцер кажа, што спартыўнае фехтаванне ў параўнанні з гістарычным — дзіцячыя забаўкі. Ён дае патрымаць дзве шаблі - спартыўную і зробленую паводле гістарычных канонаў. Розніца відавочная: спартыўная нашмат лягчэйшая і больш зручная.
Рухам зацікавіліся ва ўсім свеце апошнія 10−15 гадоў. Пачалі вывучаць старажытныя фехтбукі, манускрыпты, трактаты пра фехтаванне. У Мінску зараз праходзіць выстава ў мастацкай галерэі Савіцкага. Туды частку сваёй калекцыі прывёз калекцыянер Рабэрта Гоцці. Там можна пабачыць сапраўдныя фехтбукі. Паводле ацэнак, гэтая частка калекцыі каштуе два мільёны еўра.
Рабэрта Гоцці - адзін з энтузіастаў, які выступае за тое, каб зрабіць HEMA алімпійскім відам спорта. Пакуль невядома, калі гэта будзе і ці будзе ўвогуле. Але спаборніцтвы па гэтай дысцыпліне праходзяць і зараз. Беларускія спартоўцы займалі трэцяе месца на сусветным чэмпіянаце. Зміцер кажа, што цяпер самыя топавыя байцы — гэта расіяне. Бліжэйшыя паказальныя выступы пройдуць падчас Еўрапейскіх гульняў у Мінску.
Каб фехтаваць, трэба апрануць адмысловую амуніцыю.
— Сам прыкід не гістарычны, але гэта дазваляе гістарычна фехтаваць, выкарыстоўваць усе магчымасці зброі. Напрыклад, уколы. У клубе асноўны напрамак — гэта палутарны меч і рапіра. Імі карысталіся акурат у часы гравюры — у 16-м стагоддзі, — расказвае Зміцер.
Ён расказвае, што можна пачынаць заняткі з 16-ці гадоў. Заняткі, кажа Зміцер, вельмі выматваюць — адна «хемаўская» трэніроўка заменіць дзесяць «фітнэсаўскіх». Бяруць у клуб і дзяўчат. «Але ім спачатку псіхалагічна складана, бо вельмі вялікія нагрузкі. То бок дзяўчатам трэба больш часу і быць больш псіхалагічна падрыхтаваным», — кажа ўдзельнік клубу.
Мінскія фехтавальшчыкі не супраць, каб і ў Гродне з’явіўся філіял руху. Яны могуць прыехаць, дапамагчы ў арганізацыі і кансультаваць.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…