Салют, салдацкая каша і сямейны велаквэст. Як у вобласці адсвяткуюць 9 мая

Святочныя мерапрыемствы да 9 Мая стартуюць ужо на гэтым тыдні. Ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны і абласным цэнтры ў дні святкавання Дня Перамогі пройдуць мітынгі, тэматычныя канцэрты, віншаванні ветэранаў і традыцыйная акцыя «Праспяваем „Дзень Перамогі“ разам!», паведамляе grodnonews.by.

У Гродне 3 мая пройдзе ўрачысты прыём ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым. У драмтэатры пакажуць «Дзённік салдата», які раскажа пра вайну ад першай асобы.

Урачыстым маршам войскі Гродзенскага і Слонімскага гарнізонаў пройдуць у Гродне і Слоніме. У праграме — салют у Гродне і Скідзелі, Лідзе і Мастах.

Ва ўсіх раёнах вобласці пройдзе акцыя «Малюем Перамогу разам!». Па ўсёй вобласці святочныя канцэрты 9 мая пачнуцца ў адзін час — «У шэсць гадзін вечара пасля вайны». Пачынаючы з 5 мая і да 3 ліпеня па Гродзеншчыне пройдзе акцыя «Ваенная агітбрыгада» — ва ўсіх населеных пунктах пройдуць выязныя тэматычныя канцэрты.

Як распавялі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, больш за 70 эпізодаў святочных мерапрыемстваў у гэтым годзе пройдуць упершыню. У Гродзенскім райне пройдзе гістарычны велаквэст для ўсёй сям'і «Усе дарогі вядуць да Перамогі» па месцах баявой славы і фестываль салдацкай кашы, падчас якога кожная арганізацыя, СВК раёна на сваім тэматычным падворак арганізуе працу палявой кухні.

Усяго на Гродзеншчыне святочнымі мерапрыемствамі будуць ахоплены больш за паўтары тысячы населеных пунктаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025