Навіны

«Што хачу, тое і прадаю». На Савецкай зноў канфлікт з-за партрэта, гэтым разам — Сталіна

26 красавіка адразу некалькі чытачоў звярнуліся ў рэдакцыю Hrodna.life і расказалі, што на вуліцы Савецкай прадаюць партрэты Іосіфа Сталіна. Аўтар работ кажа, што нічога не парушае і будзе далей спакойна прадаваць партрэты.

Ужо не раз на вуліцы Савецкай адбываліся канфлікты мінакоў з мастаком. Апошні раз канфлікт быў звязаны з некалькімі партрэтамі Пуціна. Тады ўзровень дыскусіі быў далёкі ад мастацкага, да кропкі продажу прыязджала міліцыя.


«Мы паважаем сваіх герояў, але іх не купляюць». Рамеснікі распавялі чаму ў цэнтры Гродна прадаюць партрэты Пуціна


«Дзякуючы Сталіну гэтыя абураныя сёння жывуць»

Сяргей малюе ўжо 40 гадоў. Апошнія шэсць мастак прадае свае работы ў Гродне на вуліцы Савецкай. Гэта партрэты вядомых асоб. Часта сярод іх можна ўбачыць партрэт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Да майскіх святаў мастак вырашыў парадаваць гараджан партрэтамі Сталіна. Прадае ён яго за 10 рублёў.

«Хай не лезуць гэтыя нацысты не ў сваю справу. Што хачу, то і прадаю, — кажа Сяргей. — На заканадаўчым узроўні я нічога не парушаю. Сталін — гэта герой, які выратаваў свет ад фашызму. Да мяне шмат звяртаюцца і заказваюць яго партрэт. Я раблю і не пішу на ім „заб'ю ўсіх“, я пішу „з Днём перамогі“. Дзякуючы Сталіну гэтыя ўсе абураныя сёння жывуць, яны яму па труну жыцця павінны быць удзячныя. Яны спадчыннікі Бандэры і Шухевіча. Гэта ўсё сучасныя беларускія нацыяналісты, якія такім вось чынам зарабляюць сабе ачкі для таго, каб жыць у Амерыцы. Падымаюць бучу, правакуюць людзей. Нікому да карцін няма справы, а яны прыходзяць і пачынаюць скандаліць. Вось да Дня незалежнасці Польшчы намалюю партрэты Пілсудскага і Касцюшкі, так яны нават іх не пазнаюць, бо не ведаюць хто гэта такія».

«Антыбеларускія імперскія памкненні»

Некалькі разоў канфліктаваў з мастаком гродзенец Сяргей Верамеенка. На адной з такіх сустрэч яму разбілі планшэт: калі ён спрабаваў здымаць відэа пра партрэты. Міліцыя яшчэ разбіраецца, хто быў вінаваты ў гэтым здарэнні.

«На жаль, у сённяшняй Беларусі час ад часу даводзіцца назіраць падобную „творчасць“ рознага кшталту прапагандыстаў рускага свету. Большасць з іх — гэта бяздумныя кан’юнктуршчыкі, каторым абыякавыя якія-кольвек пагрозы для Беларусі. Яны іх не адчуваюць, таму што не жадаюць успрымаць. Бо ў галаве толькі „як зарабіць“. На чым — не істотна. Душэўныя фантомныя болі ў такіх індывідумаў вельмі часта выплёскваюцца ў агрэсію. Асабліва супраць тых, хто любіць Беларусь і лічыць нашую дзяржаўнасць надатыкальнай каштоўнасцю.

Паўтара месяцы таму я ў гэтым пераканаўся асабіста. Той самы Сяргей, разам са сваім напарнікам і рускамірным аднадумцам літаральна накінуліся на мяне пасля таго, як я здымаў на відэа вуліцу Савецкую з рамеснікамі, а таксама задаў пару пытанняў гэтаму мастаку. У выніку адэпт Пуціна разбіў мой дарагі планшэт. На дадзены момант пададзена заява, праводзіцца экспертыза. Чакаю вынікаў расследвання з перадачай справы ў суд.

Па выніках расследавання будзе бачна, на чыім баку органы правааховы. Фактычна — гэта быццам звыклая хуліганка. Але здзейснена яна з ідэалагічных антыбеларускіх імперскіх памкненняў, чаго гэты так званы мастак і не ўтойвае. І калі гэта не палітычная справа, тады што такое палітыка?».


У гарадскім Цэнтры культуры, які курыруе кірмашы рамеснікаў на Савецкай, распавялі, што мастакі маюць права прадаваць усё тое, што не забаронена. Пад забарону трапляюць толькі выявы з прапагандай гвалту, наркотыкаў і парнаграфіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024