У Гродзенскім медыцынскім універсітэце пачаў працаваць Музей беларускай этнаграфіі. Прадстаўлены 273 экспанаты, якія адлюстроўваюць побыт беларусаў ад каменнага веку да сённяшніх часоў. У экспазіцыі каменныя сякеры з Гродзеншчыны, гаспадарчыя прылады, грошы 16−20 стст., народнае адзенне.

Ад каменнага веку да сучаснасці: у гродзенскім медуніверсітэце адкрыўся Музей этнаграфіі

«У музеі ёсць эксклюзіўныя рэчы: вэксаль 20 гадоў, падатковая ведамасць 1943 года, кляпала ды ііншыя», - распавёў Віктар Варанец, заснавальнік музея, намеснік дэкана Медыка-псіхалагічнага факультэта.

Галоўная матывацыя да стварэння музея — няведанне моладдзю, для чаго прызначаныя прадметы, якія не так даўно былі звычайнымі ў побыце.

«Студэнты ўжо не ведаюць, што гэта такое — тое, што адыходзіць. У нас была звычайная прасавальная дошка, але ніхто не ведаў, што гэта».

Ад каменнага веку да сучаснасці: у гродзенскім медуніверсітэце адкрыўся Музей этнаграфіі

Музей пачаўся з невялікага музейнага кутка ў галоўным корпусе ўніверсітэта. Колькасць экспанатаў расла і праз 3−4 гады куток дарос да сапраўднага музея. Рэчы збіраліся паступова, пераважна студэнтамі, якія прывозілі іх з валанцёрскіх экспедыцый ці родных вёсак. 95% экспанатаў - з Гродзеншчыны і Брэстчыны.

Ад каменнага веку да сучаснасці: у гродзенскім медуніверсітэце адкрыўся Музей этнаграфіі

Ад каменнага веку да сучаснасці: у гродзенскім медуніверсітэце адкрыўся Музей этнаграфіі

З верасня на базе музея плануюць адкрыць Цэнтр гісторыі беларускай культуры, дзе можна будзе пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі, побытам, засвоіць азы народных рамёстваў. Па першым часе ён будзе працаваць толькі для студэнтаў, у фармаце майстар-класаў. Іх будуць весці супрацоўнікі ўніверсітэта, якія акрамя сваёй прафесійнай дзейнасці займаюцца рознымі рамёствамі.

Ад каменнага веку да сучаснасці: у гродзенскім медуніверсітэце адкрыўся Музей этнаграфіі

Схадзіць у музей пакуль можна толькі ў складзе арганізаванай групы, бо пакуль няма магчымасці вылучыць чалавека, які будзе апекавацца толькі музеем. На будучыню разглядаецца змена фармату працы.


hrodna.life/articles/varanec-kniga-zyolki/

Медыцынскі ўніверсітэт — не самая звычайная пляцоўка для этнаграфічнага музея. Тым не менш, па словах заснавальніка, універсітэт вельмі дапамог: даў не толькі памяшканне, але і оргтэхніку, патрэбнае абсталяванне, сцелажы.


hrodna.life/articles/asablivasci-belaruskay-movyi-u-medyicyine/

Ад каменнага веку да сучаснасці: у гродзенскім медуніверсітэце адкрыўся Музей этнаграфіі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]